25 красавiка 2024, Чацвер, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Воршы спрабуе зарэгістравацца прафзвяз РЭП

Як у Воршы спрабуе зарэгістравацца прафзвяз РЭП

Аршанскія актывісты робяць ужо трэцюю спробу ўзаконіць ячэйку прафзвязу.

19 красавіка Аршанскі райвыканкам разглядзіць дакументы аб рэгістрацыі першаснай раённай арганізацыі прафзвязу РЭП. Аршанскія актывісты робяць ужо трэцюю спробу ўзаконіць ячэйку прафзвязу, піша сайт praca-by.info.

«Дакументы на рэгістрацыю і пастаноўку на ўлік ініцыятыўная група падала 15 красавіка», - распавёў сябра Рады прафзвязу і прадстаўнік РЭП у Воршы Васіль Бераснеў:

- Пасля падачы дакументаў адбылася размова з намеснікам старшыні райвыканкама Віктарам Калачовым. Я папярэдзіў яго, каб не спрабавалі ціснуць на сяброў прафзвязу, уключаных у пратаколы, бо такое ўжо адбывалася.

У 2018 годзе аршанская арганізацыя рабіла дзве спробы зарэгістравацца, аднак мясцовыя ўлады адмаўлялі на падставе фармальных прычын.

- Пры спробе зарэгістравацца звычайна ўзнікае праблема з ціскам на тыя арганізацыі, якія даюць юрыдычны адрас. У 2018 годзе такая гісторыя адбылася з будаўнічай арганізацыяй. І цяпер структура, якая дала юрыдычны адрас, турбуецца пра магчымыя наступствы, - адзначыў Васіль Бераснеў.

«Мы хочам, каб нашы арганізацыі працавалі на легальнай аснове», - адзначыў Генадзь Фядыніч:

- Прэзідыум прафзвязу паставіў на ўлік дзве новыя арганізацыі: Аршанскую раённую і Бабруйскую гарадскую - з далейшай рэгістрацыяй у выканаўча-распарадчых органах улады. У гэтых рэгіёнах звышдастаткова праблем сацыяльна-эканамічнага характару. Мы хочам, каб нашы арганізацыі працавалі ў рамках сацыяльнага партнёрства для развязання задач, якія стаяць перад чальцамі прафзвязу і жыхарамі гэтых рэгіёнаў. Хацелася б верыць, што ўлады таксама зацікаўленыя не толькі ў дыялогу, але і ў канкрэтных прапановах з нашага боку. Час пакажа, як змянілася стаўленне да незалежных прафзвязаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках