18 красавiка 2024, Чацвер, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэгістрацыя на ЦТ, тэставанне, выдача сертыфікатаў: калі і куды ісці абітурыентам

1
Рэгістрацыя на ЦТ, тэставанне, выдача сертыфікатаў: калі і куды ісці абітурыентам
ФОТА: BYMEDIA

Зарэгістравацца на тэсты можна з 2 траўня.

Сёлета цэнтралізаванае тэставанне будзе праходзіць з 11 чэрвеня да 1 ліпеня. Зарэгістравацца на тэсты можна з 2 траўня да 1 чэрвеня. Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавяла першая намесніца міністра адукацыі Ірына Старавойтава, піша tut.by.

Рэзервовымі днямі для здачы ЦТ вызначаныя 6, 8 і 10 ліпеня. Для рэгістрацыі на іх адведзеная тры дні - 30 чэрвеня і 1-2 ліпеня. Здаць ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе толькі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Час працы пунктаў рэгістрацыі на ЦТ адзіны - з 9 да 19 гадзін. Час пачатку ўсіх тэстаў застаўся ранейшым - 11.00.

Кошт удзелу ў цэнтралізаваным тэставанні - 0,1 базавай адзінкі, гэта значыць, 2 рублі 55 капеек, нагадаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Падчас доўгіх травеньскіх выходных пункты рэгістрацыі на ЦТ будуць працаваць у несвяточным рэжыме. Гэта зроблена для таго, каб абітурыенты і іх бацькі маглі спакойна зарэгістравацца на ЦТ.

Працоўнымі днямі ў пунктах рэгістрацыі будуць 2, 3, 4, 6, 10, 11 і 13 траўня.

Атрымаць сертыфікаты абітурыенты гэтага года змогуць з 10 ліпеня ў пунктах правядзення ЦТ. Тыя абітурыенты, якім давядзецца здаваць тэсты ў рэзервовыя дні, - з 13 ліпеня і толькі ў БДУ.

Прыём дакументаў у ВНУ на бюджэтнае аддзяленне пачнецца 12 ліпеня і скончыцца 17-га. Прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія плануюць вучыцца платна, прадоўжыцца да 4 жніўня.

Выпускнікі профільных класаў, якія хочуць паступаць на педагагічныя спецыяльнасці, павінны паспець падаць дакументы з 12 да 14 ліпеня.

Унутраныя іспыты ва ўніверсітэтах пройдуць з 18 да 26 ліпеня.

Тэрміны залічэння на бюджэт - да 28 ліпеня, на платную вучобу - да 6 жніўня.

Сёлета, адзначыла першая намесніца міністра, правілы ўступнай кампаніі засталіся ранейшымі. Акрамя аднаго: у розных установах адукацыі ўнутраныя іспыты будуць аднолькавымі. Гэтае правіла дзейнічае для абітурыентаў, якія паступаюць на скарочаны тэрмін навучання, ужо вызначыліся са спецыяльнасцю, але яшчэ не выбралі ВНУ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках