23 красавiка 2024, aўторак, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыхтуецца прававая база для забароны беларускай малочнай прадукцыі ў Расеі?

43
Рыхтуецца прававая база для забароны беларускай малочнай прадукцыі ў Расеі?

Расея наважыла паставіць пад сумнеў беларускі ветэрынарны кантроль.

Расея хоча скасаваць пастанову Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), якая абавязвае яе не закрываць свой рынак для беларускага малака пры наяўнасці ў яго ветэрынарных дакументаў, паведамляе «Коммерсантъ». Беларусь, у сваю чаргу, патрабуе выканання дамовы - пытанне будзе вынесенае на міжправавы савет ЕАЭС, піша tut.by.

На пасяджэнні Еўразійскага міжправавога савета, які пройдзе ў Ерэване 30 красавіка, Масква будзе дамагацца скасавання пастановы ЕЭК №11 ад 22 студзеня 2019 года «Аб выкананні РФ абавязацельстваў у рамках функцыянавання ўнутранага рынку ЕАЭС». Гэты дакумент - рэакцыя ЕЭК на абмежаванні Рассельгаснаглядам паставак у РФ малочнай прадукцыі з Беларусі: у ЕАЭС дзейнічае норма аб узаемным прызнанні ветэрынарных сертыфікатаў, і закрыццё рынку РФ ад сертыфікаванай беларускай прадукцыі камісія прызнала парушэннем.

Абмежаванне Рассельгаснагляду было ўведзенае з 6 чэрвеня 2018 года на пастаўкі «малака і вяршкоў, а таксама сухога малака» ў тары аб'ёмам, большым за 2,5 літра; пры гэтым улады РФ намагалі на тым, што яно «не можа ўважацца за закрыццё рынку» - пастаўкі ў больш дробнай фасоўцы не абмяжоўваліся. Аднак ЕЭК палічыла інакш і фактычна абавязала РФ выконваць саюзную дамову і прымаць беларускія ветэрынарныя сертыфікаты.

Пастанова камісіі ўвайшла ў дзеянне ў канцы лютага. Паводле звестак «Коммерсанта», 21 лютага першы віцэ-прэм'ер Расеі Антон Сілуянаў звярнуўся да старшыні ЕЭК Тыграна Саркісяна з прапановай яе скасаваць, як «якая дае...няправільны сігнал аб магчымасці беспакарана злоўжываць» нормай аб узаемным прызнанні ветэрынарных сертыфікатаў, бо «беларускай ветэрынарнай службай ажыццяўлялася ў тым ліку і сертыфікацыя прадукцыі з прадпрыемстваў, якія не маюць магутнасці і абсталявання» для яе выпуску. 23 лютага гэту пазіцыю падтрымаў і прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, які прапанаваў прыпыніць ўваходжанне ў дзеянне пастановы ЕЭК да разгляду пытання аб яе скасаванні.

Улады Беларусі, са свайго боку, апавясцілі ЕЭК аб тым, што пры разглядзе гэтага пытання не выкананы рэгламент - і прыняцце яго да разгляду «ўяўляецца неправамерным», гаворыцца ў лісце прэм'ер-міністра Сяргея Румаса на адрас Саркісяна.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках