23 красавiка 2024, aўторак, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фігуранту «справы Арбузава» далі чатыры гады і вызвалілі ў зале суда

Фігуранту «справы Арбузава» далі чатыры гады і вызвалілі ў зале суда

Андрыяна Сурмана абвінавачвалі ў дапамаганні кампаніям буйнога беларускага бізнэсоўца.

Сёння ў судзе Заводскага раёна Менска быў абвешчаны прысуд Андрыяну Сурману, якога абвінавачвалі ў дапамаганні кампаніям буйнога беларускага бізнэсоўца Віталя Арбузава ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, піша tut.by.

Як вынікае з паведамлення на сайце Вярхоўнага суда, Сурману прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 4 гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу і без канфіскацыі маёмасці. Яму забаронена займаць кіроўныя пасады цягам 5 гадоў.

Сурман быў вызвалены з-пад варты ў зале суда. Аднак з улікам знаходжання ў СІЗА яму яшчэ трэба адбыць 2 гады «хатняй хіміі».

Нагадаем, у красавіку 2017 году Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю супольна з Дэпартаментам фінансавага маніторынгу КДК «выявіў і спыніў маштабную супрацьпраўную дзейнасць старшыні рады дырэктараў групы кампаній Fenox Global Group Віталя Арбузава і шэрагу службовых асобаў беларускіх суб'ектаў гаспадарання». Ключавыя фігуранты паводле гэтай справы былі затрыманыя. Праз некаторы час многія з іх выйшлі на свабоду і цяпер чакаюць развязкі гісторыі.

Суд на Андрыянам Сурманам пачаўся ў студзені 2019 года. Дзяржабвінаваўца заявіў, што Сурман, дзейнічаючы разам з Андрэем Мішалутавым, садзейнічаючы Віталю Арбузаву, які раней учыніў злачынствы, тэрміны даўніны якіх не скончыліся, і ягонай кампаніі «Антанар» шляхам «дачы парадаў, указанняў, прадстаўлення прылад і сродкаў, кіруючыся карыслівымі намерамі», спрыяў ухіленню ад выплаты падаткаў «Антанарам» і «ВітарАўтаматывам». Шкода дзяржаве склала 274 тысячы рублёў. Ухіленне ажыццяўлялася праз прыніжэнне падатковай базы шляхам угодаў з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі, гаворыцца ў абвінавачанні. Пры гэтым Арбузаў «пасродкам недасведчаных супрацоўнікаў бухгалтэрыі» ўносіў загадзя ілжывыя дакументы і накладныя, зніжаючы падатковую базу.

Андрыян Сурман віну не прызнаваў. Віталь Арбузаў заявіў, што з Сурманам не знаёмы і не ўважае, што ў разгляданым эпізодзе мела месца злачынства. Пры гэтым шкода, выяўленая падчас праверкі, была кампенсаваная яшчэ ў 2016 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках