28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў праз трыбунал марскога права патрабуе ад Масквы вызваліць маракоў

4
Кіеў праз трыбунал марскога права патрабуе ад Масквы вызваліць маракоў
ФОТА: REUTERS

Украіна разлічвае, што Міжнародны трыбунал ААН марскога права абавяжа РФ вызваліць экіпажы ўкраінскіх караблёў.

Украіна прыцягвае Міжнародны трыбунал ААН марскога права для вызвалення караблёў украінскіх ВМС і іх экіпажаў, якія былі затрыманыя Расеяй падчас інцыдэнту ў Керчанскай пратоцы мінулай восенню. Пра гэта прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў у аўторак, 16 красавіка. МЗС Украіны на даручэнне кіраўніка дзяржавы накіраваў у трыбунал ААН «запыт аб прыняцці прымусовых захадаў да расейскага боку», дадаў Парашэнка.

З ягоных слоў, Расея «працягвае дэманстраваць цынічную непавагу да правоў чалавека», доказам чаго з'яўляецца суд над затрыманымі экіпажамі ў Маскве. Афіцыйны Кіеў разлічвае, што «ўжо праз лічаныя тыдні трыбунал абавяжа Расею вызваліць нашых маракоў і ўкраінскія караблі, а яе дзеянні будуць прызнаныя неправамоцнымі», зазначыў украінскі прэзідэнт.

У адпаведнасці з Канвенцыяй ААН марскога праву, вайскова-марскія судны і іх экіпажы маюць абсалютны імунітэт, падкрэслілі ў МЗС Украіны. Кіеў расцэньвае дзеянні расейскага боку як грубае парушэнне Канвенцыі. Кожны дзень зняволення «наносіць шкоду ўкраінскім маракам і з'яўляецца чарговым замахам на законныя правы Украіны», гарантаваныя Канвенцыяй ААН, гаворыцца ў паведамленні замежнапалітычнага ведамства.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках