24 красавiка 2024, Серада, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон заявіў пра планы аднавіць Нотр-Дам за пяць гадоў

Макрон заявіў пра планы аднавіць Нотр-Дам за пяць гадоў
Эмануэль Макрон

Прэзідэнт Францыі распавёў пра гэта падчас тэлезвароту.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што часткова згарэлы сабор Парыжскай Божай Маці неабходна будзе аднавіць за пяць гадоў.

Пра гэта ён заявіў падчас звароту да нацыі, паведамляе BFMTV.

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці пачаўся 15 красавіка, яго патушылі толькі праз 12 гадзін. У выніку быў знішчана дах сабора і абрынуўся шпіль, аднак асноўная канструкцыя і дзве вежы былі захаваныя.

Французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон заявіў, што Нотр-Дам будзе адноўлены, і абвясціў, што запусціць міжнародную кампанію збору сродкаў. Парыжскі манетны двор паведаміў, што перавыпусціць калекцыйныя манеты 2013 года з выявай сабора, грошы будуць накіраваны на рэканструкцыю. Пра намеры ахвяраваць сродкі на аднаўленне Нотр-Дам-дэ-Пары таксама заявілі шэраг бізнэсоўцаў і буйных кампаній.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках