18 красавiка 2024, Чацвер, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск: Брытанія возьме ўдзел у еўрапейскіх выбарах

Туск: Брытанія возьме ўдзел у еўрапейскіх выбарах
Дональд Туск

Адтэрміноўка Brexit дазволіць Вялікабрытаніі ўзяць удзел у выбарах у Еўрапарламент, якія адбудуцца 23-26 траўня.

Пра гэта ў аўторак, 16 красавіка, на сесіі Еўрапейскага парламента ў Страсбургу сказаў прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск, напісана на яго сайце, паведамляе korrespondent.net.

Адно з наступстваў такога развязання - гэта тое, што Вялікабрытанія правядзе еўрапейскія выбары ў наступным месяцы. Мы павінны падысці да гэтага сур'ёзна, бо брытанскія сябры Еўрапарламента будуць знаходзіцца там на працягу некалькіх месяцаў, а магчыма, і даўжэй. Яны будуць паўнапраўнымі сябрамі Еўрапейскага парламента, з усімі правамі і абавязкамі, - заявіў Туск.

Ён падкрэсліў, што рашуча выступае супраць таго, каб ставіцца да Вялікабрытаніі ў гэты перыяд як да краіны-сябра «другой катэгорыі».

Са слоў Туска, цяпер па абодва бакі Ла-Манша адчуваецца стомленасць ад Brexit, аднак нельга праз гэта кідаць працэс на волю лёсу.

«Наадварот, ЕЗ і Вялікабрытанія павінны цывілізавана развязаць пытанні, звязаныя з Brexit, бо тое, што здарыцца, гэта будзе тычыцца агульнага лёсу ЕЗ і Вялікабрытаніі, якія імкнуцца заставацца сябрамі і блізкімі партнёрамі ў будучыні», - адзначыў прэзідэнт Еўрапейскай Рады.

Раней стала вядома, што Вялікабрытанія пачала падрыхтоўку да выбараў у Еўрапарламент. Памяшканне гарадскіх радаў і школы па ўсёй краіне ўжо забраніраваны як выбарчыя цэнтры. Таксама размяшчаюцца заказы на выраб дзесяткаў мільёнаў бюлетэняў.

Таксама паведамлялася, што прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй прасіла ўлады ЕЗ аб адтэрміноўцы Brexit да 30 чэрвеня. У сваю чаргу Еўрапейская Рада разглядае магчымасць адтэрміноўкі на год, якая можа быць скарочана ў выпадку неабходнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках