28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці ў малацэ праблема?

9
Ці ў малацэ праблема?

Следам за яблыкамі і грушамі Расея змагаецца за магчымасць законнага закрыцця рынку беларускай малочнай прадукцыі.

Перад вынясеннем пытання на Еўразійскую міжурадавую раду Масква задзейнічала ФСБ, Мінтранс і падатковую – правяраюць дзясяткі кампаній-імпарцёраў малочных вырабаў, якія, цытую «ажыццяўляюць фальшывы транзіт у Казахстан і Кыргызстан». Ці ў малацэ праблема?

Нашая Рагуля дае шмат малака. Дастаткова для ўласнай вытворчасці і на экспарт. Летась 86 % увезеных у Расею малочных прадуктаў – былі беларускія. Сёлета будзе менш, паведамляе «Белсат».

«У іх з’явіліся падазрэнні, што мы нешта туды пастаўляем «не адтуль». І кожны дзень адбываецца «закрыццё» нашых прадпрыемстваў. Нам закрываюць рынак», – тлумачыць кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Летась амаль чвэрць малочнай прадукцыі, праверанай экспертамі ў расейскай гандлёвай сетцы, мела падробленыя сертыфікаты – рапартуе «Рассельгаснагляд».

«Вялікія маштабы і вялікія грошы за гэтым стаяць», – каментуе Мікалай Уласаў, намеснік кіраўніка «Рассельгаснагляду».

Таму Федэральная падатковая служба праверыць 36 кампаніяў-пасярэднікаў, якія пастаўляюць з Беларусі прадукцыю нібыта паводле схемы «фальшывага транзіту» у Казахстан і Кыргызстан. А ўнутры краіны Крэмль уводзіць электронную сертыфікацыю «малочкі».

«Гэта звязана з тым абʼёмам фальсіфікацыі, незаконнага абароту і ў тым ліку ўвозу ў Расейскую Федэрацыю гатовай малочнай прадукцыі. Па фальсіфікаце сітуацыя ў нас застаецца рашуча незадавальняючая, не годная, я б сказаў, ні нашай краіны, ні нашага народу», – перасцерагае Мікалай Уласаў.

Імпарт часткі малочнай сыравіны з Беларусі забаранілі летась у чэрвені і перыядычна заяўляюць пра парушэнні.

«Гэта толькі падазрэнні, што гэта нелегальныя схемы. Перш чым заяўляць пра гэта, трэба было даказаць у судзе. Судоў няма, няма судовай інстанцыі, якой давяралі б беларусы і расейцы. Гэта таксама вынік тае ілжэ інтэграцыі, якую мы бачым», – кажа эканаміст Яраслаў Раманчук.

Кіраўнік Крамля не аднойчы зазначаў – гуляць трэба паводле правілаў:

«Закон адваротнай сілы не мае, і гэта азначае, што новыя прававыя адносіны могуць узнікаць толькі пасля прыняцця адпаведнага Закону».

Адкідаць сертыфікаты нашай ветэрынарнай службы Масква працягвае насуперак правілаў аб іх прызнанні, якія дзеюць у Еўразійскім эканамічным саюзе. Саюзная камісія ўжо адхіліла адну просьбу Масквы аб непрызнанні сертыфікатаў.

Церпяць – не зацягнутыя ў «санкцыйны» бізнес беларускія і расейскія вытворцы. Летась, у чэрвені, пасля забароны на беларускае, прадпрыемствы тамтэйшае кандытарскай галіны згубілі палову абʼёму неабходнага для вытворчасці сухога малака і сывараткі.

Праблемы з экспартам малака ўзнаўляюцца пры абвастрэнні палітычных спрэчак паміж краінамі – кажа палітолаг Валерыя Касцюгова:

«Напраўду кожны прапіхвае свае інтарэсы. Крэмль вымушаны лічыцца з тымі, чые лабісцкія цікавасці вышэйшыя. Яны вышэйшыя ў Раснафты, Газпраму, Транснафты і гэтак далей. Зусім не ў Аляксандра Лукашэнкі».

Як выглядаюць канфлікты вачамі беларусаў?

«Дрэнна сябе паводзім, таму і стасункі з Расеяй такія».

«Мяркую, ніхто тут не вінаваты, проста бізнес. Ну спрабуе Расея неяк палітычна ўздзейнічаць на нас».

«Абараняе ўласнага вытворцу. Прадукцыя ў нас цудоўная».

«Гаспадар гэтага пірагу вырашае, каму большы кавалак даць, каму меншы», – тлумачаць менчукі.

Ці забяруць у Беларусі кавалак з пышным малочным крэмам – будзе вызначаць Еўразійская міжурадавая рада. Ужо 30 красавіка

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках