18 красавiка 2024, Чацвер, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хуан Гуайдо вітаў дастаўку гуманітарнай дапамогі ў Вэнэсуэлу

2
Хуан Гуайдо вітаў дастаўку гуманітарнай дапамогі ў Вэнэсуэлу
ХУАН ГУАЙДО
ФОТА: BLOOMBERG

Дапамога Чырвонага Крыжа ўключае 24 тоны медыкаментаў, а таксама 14 энэргетычных установак для шпіталяў у варунках блэкаўту.

Першая партыя гуманітарнай дапамогі Чырвонага Крыжа дастаўленая ў аўторак, 16 красавіка, у Вэнэсуэлу, паведамляе dw.com.

"Гэта вялікі крок наперад у падтрымцы неабароненых жыхароў гэтай краіны", - адзначыў у Twitter прэзідэнт Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца Франчэска Рокка.

Мадура пагадзіўся на пастаўкі на мінулым тыдні. Раней ён неаднаразова сцвярджаў, што ініцыятыва з'яўляецца ўмяшаннем, накіраваным супраць урада краіны.

Спрэчка вакол паставак вялася паміж дыктатарам Вэнэсуэлы і прэзідэнтам краіны Хуанам Гуайдо. Абедзве стараны канфлікту абвінавачваюць адна адну ў спробах палітызаваць гуманітарны крызіс.

Гуайдо 16 красавіка вітаў дастаўку дапамогі і заклікаў пакласці канец кіраванню Мадуры, якога ўважае за вінаватага ў гуманітарнай катастрофы.

"Цяпер мы маем гарантаваць, што дапамогу атрымаюць тыя, хто ў ёй больш за ўсё мае патрэбу, і яна не стане выкарыстоўвацца для шантажу", - напісаў Гуайдо.

Як растлумачыў міністр аховы здароўя краіны Карлас Альварада, дапамога змяшчала 24 тоны медыкаментаў, а таксама 14 энэргетычных установак для падтрымання дзейнасці васьмі шпіталяў і 30 амбулаторый у варунках блэкаўту.

Чвэрць вэнэсуэльцаў маюць патрэбу ў неадкладнай дапамозе

Паводле звестак ААН амаль чвэрць з 30 мільёнаў вэнэсуэльцаў маюць патрэбу ў неадкладнай дапамозе. Блізу 3,7 мільёна жыхароў краіны знясіленыя з прычыны недастатковага харчавання, не менш за 22% дзяцей да 5 гадоў пакутуюць ад хранічнага недаядання, гаворыцца ў адной з апошніх справаздач арганізацыі.

З пачатку года Вэнэсуэла знаходзіцца ў глыбокім палітычным і сацыяльным крызісе. Пасля таго як 22 студзеня Мадура зноў заняў пасаду прэзідэнта, у краіне пачаліся актыўныя палітычныя пратэсты. Днём пазней старшыня парламента Вэнэсуэлы

Хуан Гуайдо абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта. Легітымнасць лідэрства Гуйадо прызнала большасць краін Еўразвязу, а таксама ЗША, Канада, Аўстралія, частка краін Лацінскай Амэрыкі і Арганізацыя амэрыканскіх дзяржаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках