25 красавiка 2024, Чацвер, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джолі змяніла прозвішча пасля разводу

4
Джолі змяніла прозвішча пасля разводу
БРЭД ПІТ І АНДЖАЛІНА ДЖОЛІ

Актрыса пазбавілася ад падвойнага прозвішчы з прыстаўкай Піт, якую ўзяла пасля шлюбу ў 2014 годзе.

Пасля разводу з Брэдам Пітам Анджэліна Джолі наважыла змяніць прозвішча. Пра гэта ў аўторак, 16 красавіка, паведаміў часопіс ET (пераклад - korrespondent.net).

Нагадаем, пасля вяселля акторка афіцыйна стала Джолі-Піт, як і ейныя дзеці.

Падвойнае прозвішча было пазначанае ва ўсіх ейных дакументах, у тым ліку пашпарце і пасведчанні кіроўцы. Цяпер яна зноў запісаная як Анджаліна Джолі.

Раней стала вядома, што суд ухваліў заявы Джолі і Піта пра развод. Былыя муж і жонка далей працавацьмуць над пагадненнем аб апецы над дзецьмі і падзеле маёмасці, што можа заняць некалькі месяцаў.

Галівудскія акцёры ажаніліся ў 2014 годзе. За час супольнага жыцця ў пары нарадзілася трое дзяцей, таксама яны гадавалі траіх прыймовых.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках