20 красавiка 2024, Субота, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: Пракапеня, адседзеўшы ў турме, піярыць Парк высокіх тэхналогій

15
Наталля Радзіна: Пракапеня, адседзеўшы ў турме, піярыць Парк высокіх тэхналогій
НАТАЛЛЯ РАДЗІНА
ФОТА: РАСЦІСЛАЎ ГОРДАН/GORDONUA.COM

Як доўга Лукашэнка дазволіць працаваць гэтай «шарашцы» - ніхто не ведае.

Пра гэта галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна распавяла ў інтэрв'ю ўкраінскаму выданню «Гордан».

- Украінскія праграмісты з захапленнем распавядалі, што ў Беларусі адкрыты велізарны тэхнапарк, дзе на льготных умовах працуюць IT-кампаніі з усяго свету.

- У краіне блакуюць інтэрнэт-сайты, няма свабоды слова нават у сеціве, затое ёсць строга абмежаваная «шарашка» пад назвай «Парк высокіх тэхналогій», дзе 30-40 тысяч чалавек нядрэнна сябе адчуваюць. Як доўга Лукашэнка дазволіць працаваць гэтаму тэхнапарку - ніхто не ведае. У Беларусі турмы практычна на траціну запоўненыя бізнэсоўцамі і прадпрымальнікамі, у якіх сілавыя структуры адціскаюць ці ўжо адсунулі бізнэс.

У нас амаль не засталося буйных бізнэсоўцаў, якія б не пабывалі ў турме. Мала таго, што сістэма буйнога бізнэсу працуе пад прыкрыццём Лукашэнкі і дзеліцца з ім прыбыткам, дык яшчэ людзі вымушаныя плаціць сур'ёзныя грошы за сваё вызваленне з турмы, куды іх кідаюць, калі адціскаюць бізнэс. І гэта не хаваецца, Лукашэнку адразу кажа: маўляў, калі чалавек хоча выйсці з турмы - няхай заплаціць.

- Калі бізнэс пад кантролем і рэгулярна сплачвае таксу, навошта ж перакрываць такую крыніцу даходу, саджаючы прадпрымальнікаў у турмы, калі можна і далей іх даіць?

- Каб бізнэсоўцы не закопваліся і не ператвараліся ў ахметавых, каламойскіх, грыгорышыных, лёвачкіных ды іншых. Каб не было ўмоўнай сямібанкіршчыны, як у Расеі за Ельцынам. Кожны беларускі бізнэсовец павінен ведаць, хто ў доме гаспадар. А гаспадар адзін - Лукашэнка. У нас усе бізнэсоўцы пад пражэктарам спецслужбаў, крок у бок - расстрэл. Каб не расслабляліся, трэба перыядычна саджаць іх у турму, асабліва калі ў бюджэце трэба чарговую дзірку залатаць.

IT-бізнэсовец Віктар Пракапеня блізу года праседзеў у СІЗА КДБ, выйшаў, заплаціўшы велізарныя грошы, і сёння піярыць беларускі Парк высокіх тэхналогій на Захадзе. Думаю, гэта была адна з умоў ягонага вызвалення. Для чаго гэта робіцца? Каб паказаць Захаду «дыктатуру з чалавечым абліччам».

Парк высокіх тэхналогій - адная з цацак для Лукашэнкі. Ён жа нават кампутарам не ўмее карыстацца, але стварае для Захаду карцінку: у нас у Беларусі свая сіліконавая даліна. Такое паляпшэнне іміджу яму трэба для прыцягнення наіўных заходніх інвестараў, якія напраўду ўкладаюць не ў краіну, а ў рэжым і дыктатуру.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках