25 красавiка 2024, Чацвер, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі ЗША могуць знішчыць яшчэ адную кампанію Дзерыпаскі

Санкцыі ЗША могуць знішчыць яшчэ адную кампанію Дзерыпаскі
АЛЕГА ДЗЕРЫПАСКА
ФОТА: РІА «НАВІНЫ»

Замежныя партнёры спыняюць кантакты з расейскай аўтамабільнай «Групай ГАЗ».

Нямецкі аўтабудаўнічы канцэрн Daimler і некаторыя іншыя кампаніі спынілі кантакты з «Групай ГАЗ», якая патрапіла пад санкцы, і кантралюецца расейскім бізнэсоўцам Алегам Дзерыпаскам, паведамляе «Голас Амерыкі».

Пра гэта паведаміў журналістам ён сам, дадаўшы, што гатовы адмовіцца ад кантролю над кампаніяй.

Дзерыпаска і частка падкантрольнага яму бізнэсу патрапілі пад санкцыі ЗША год таму, калі Вашынгтон абвясціў пра жорсткія захады супраць некаторых буйных расейскіх кампаній і бізнэсоўцаў з мэтай пакараць Маскву за яе меркаванае ўмяшанне ў ход выбараў у ЗША і іншыя «зламысныя дзеянні».

Санкцыі супраць «Групы ГАЗ», найбуйнейшага расейскага вытворцы грузапасажырскіх аўтамабіляў, пакуль не ўвайшлі ў поўнае дзеянне, дзякуючы падаўжэнню ліцэнзій, выпушчаных Вашынгтонам, але яны адбіваюцца на працы кампаніі, паведаміў Дзерыпаска.

«Цяпер цяжкі час», - сказаў ён журналістам у аўторак, калі ён прыехаў на завод ГАЗ у Ніжнім Ноўгарадзе.

Паводле ягоных слоў, 4 ліпеня можа «даслоўна» стаць апошнім днём працы завода.

Калі завод не зможа вярнуцца да нармальнай працы пасля гэтай даты, то шанцаў на выжыванне ў яго няма, дадаў ён.

Менавіта ў гэты дзень заканчваецца тэрмін падоўжаных ліцэнзій і санкцыі ўвойдуць у дзеянне.

Дзерыпаска паведаміў, што многія пастаўшчыкі і партнёры спынілі працу з Газам, баючыся другасных санкцый. Велізарны ціск на кампанію таксама робяць банкі, адзначыў ён.

Адным з канкурэнтаў ГАЗа з'яўляецца супольнае прадпрыемства кампаніі Ford і яе расейскага партнёра кампаніі «Солерс». ГАЗ у асноўным прадае свае аўтамабілі ў Расеі і краінах былога СССР, што зніжае залежнасць кампаніі ад разлікаў у далярах.

Тым не менш, ГАЗ уклаў кантракты з заходнімі партнёрамі і залежыць ад паставак замежных дэталяў. Кантракты з Газам уклалі Daimler, Volkswagen і амерыканская кампанія Cummins.

Volkswagen, Daimler і Cummins не адказалі на просьбу Reuters аб каментары.

Кампанія таксама саступае дзель на рынку такім канкурэнтам, як Toyota і Ford, дадаў Дзерыпаска.

ГАЗ не раскрыў інфармацыю аб продажах у 2018 годзе. Са звестак Асацыяцыі еўрапейскага бізнэсу, продажы лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў (фургонаў і мікрааўтобусаў) у 2018 годзе выраслі на 4% і склалі 60 677 штук.

Міністэрства фінансаў ЗША паведаміла ў сакавіку аб падаўжэнні на чатыры месяцы, да 6 ліпеня, тэрміну, цягам якога інвестары павінны пазбавіцца ад актываў у ГАЗ. Гэта дало Дзерыпаску дадатковы час на тое, каб знізіць сваю дзель ў кампаніі, што дае ёй шанцы на выключэнне з санкцыйных спісу ЗША.

У студзені Вашынгтон зняў санкцыі з галоўных актываў Дзерыпаскі - алюмініевай кампаніі «Русал» і яе мацярынскай кампаніі En+. Адказваючы на пытанне, ці гатовы ён адмовіцца ад кантролю над «Групай ГАЗ», Дзерыпаска сказаў: «Так, гэтак жа, як гэта было зроблена з En+».

Але паколькі ГАЗ не мае такой вагі на сусветных рынках, як «Русал» і En+, перамовы аб пагадненні ідуць больш павольна і складана, паведамілі Reuters крыніцы, блізкія да ГАЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках