19 красавiка 2024, Пятніца, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсантъ»: У Расеі рыхтуецца адстаўка Мацвіенкі

16
«Коммерсантъ»: У Расеі рыхтуецца адстаўка Мацвіенкі
ВАЛЯНЦІНА МАЦВІЕНКА
ФОТА: MK.RU

Кандыдатам на яе месца названы кіраўнік Службы замежнай выведкі РФ.

Старшыня расейскага Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка можа пакінуць сваю пасаду ў траўні і перайсці на працу ў Пенсійны фонд РФ, сцвярджае газета «Коммерсантъ» са спасылкай на крыніцы ў дзяржаўных структурах. Найбольш манчымым кандыдатам на яе месца называюць кіраўніка Службы замежнай выведкі Сяргея Нарышкіна, паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў суразмоўцаў «Коммерсанта», Мацвіенка абмяркуе магчымасць сваёй адстаўкі з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у траўні.

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі нічога невядома пра магчымую адстаўку Валянціны Мацвіенкі.

Нядаўна Мацвіенка адзначыла 70-годдзе канцэртам у Вялікай зале Акадэмічнай філармоніі Санкт-Пецярбурга. Да гэтай даты яна атрымала вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду - ордэн Святога апостала Андрэя Першазваннага. Свята выглядала як развітанне Мацвіенкі з публічнай палітыкай, мяркуюць суразмоўцы тэлеканала «Дождь».

На думку аднаго з іх, ролю ў магчымым сыходзе Мацвіенкі магло згуляць затрыманне сенатара ад Карачаева-Чаркесіі Рауфа Арашукова, якое ўпершыню адбылося проста падчас пасяджэння Савета Федэрацыі і аб якім Мацвіенка даведалася ў апошні момант.

У Савеце Федэрацыі паведамленне пра адстаўку Мацвіенкі каментаваць адмовіліся. «Мы не каментуем чуткі ў газетных публікацыях», - заявіў агенцтву «Інтэрфакс» прэс-сакратар Мацвіенкі Уладзіслаў Панамарэнка.

Валянціна Мацвіенка ўзначаліла Савет Федэрацыі ў 2011 годзе. Да гэтага яна была губернатарам Санкт-Пецярбурга, прадстаўніком прэзідэнта ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе, амбасадарам у Грэцыі і на Мальце. Кар'еру чыноўніка яна пачала ў 70-х гадах у Петраградскім райкаме камсамола.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках