24 красавiка 2024, Серада, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў заявіў аб перадачы Беларусі прапаноў аб «інтэграцыі» з Расеяй

40
Мядзведзеў заявіў аб перадачы Беларусі прапаноў аб «інтэграцыі» з Расеяй
ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Прэм'ер-міністр РФ нагадаў пра 20-годдзе дамовы аб «саюзнай дзяржаве».

Беларусі перададзеныя распрацаваныя Расеяй прапановы аб далейшай інтэграцыі, Менск застаецца вядучым партнёрам Масквы. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў падчас справаздачы ўрада перад Дзярждумай. Відэазапіс мерапрыемства даступны на YouTube, піша tut.by.

Мядзведзеў нагадаў, што сёлета спаўняецца 20 гадоў дамове Расеі ды Беларусі аб «саюзнай дзяржаве». «Гэтая дамова з'яўляецца падмуркам нашага інтэграцыйнага праекта з Беларуссю», - адзначыў ён.

«Цяпер мы вядзем з нашымі калегамі, з нашымі партнёрамі з Беларусі размову пра тое, якім чынам гэтую інтэграцыю зрабіць яшчэ больш важкай. Беларускім сябрам перададзеныя нашы прапановы аб інтэграцыі, але яны вызначаюцца, што для іх з'яўляецца прымальным, што менш прымальным», - расказаў прэм'ер-міністр. Ён дадаў, што структуры дзвюх краін працягваюць кантактаваць у гэтым пытанні.

Мядзведзеў таксама дадаў, што для Расеі Беларусь застаецца вельмі важным рынкам. Пры гэтым прэм'ер РФ акцэнтаваў увагу на тым, што ніякія пастановы не перагледжаныя і не скасаваныя. «Мы і далей будзем развіваць наша супрацоўніцтва, але пры гэтым мы павінны, натуральна, памятаць, што такое супрацоўніцтва павінна быць у канчатковым рахунку ўзаемавыгадным», - сказаў ён, заўважыўшы, што менавіта на гэтых прынцыпах і выбудоўваецца двухбаковы дыялог, у тым ліку на ўзроўні прэзідэнтаў і прэм'ераў.

Мядзведзеў адзначыў, што дыскусіі ў пытанні інтэграцыі будуць прадаўжацца. «Гэтыя перамовы будуць прадоўжаныя ва ўсіх кірунках, ад супрацоўніцтва ў прамысловай сферы да працы на рынках трэціх краін», - сказаў на заканчэнне прэм'ер-міністр Расеі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках