25 красавiка 2024, Чацвер, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргея Спарыша аштрафавалі на $608 за заклік на малітву

10
Сяргея Спарыша аштрафавалі на $608 за заклік на малітву
СЯРГЕЙ СПАРЫШ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Актывіст БНК правёў два дні ў ІЧУ.

Суд Ленінскага раёна Менска вынес прысуд актывісту Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу і «Народнай Грамады» Сяргею Спарышу: штраф 50 базавых адзінак або 1275 рублёў за «заклік на несанкцыянаванае мерапрыемства» (арт.23.34 КоАП РБ), паведамляе «Радыё Свабода».

Сяргей Спарыш быў адным з тых, хто заклікаў маліцца ў абарону Курапатаў ля рэзідэнцыі Лукашэнкі. Акцыя прайшла 15 красавіка. На падыходзе да будынка адміністрацыі тады таксама затрымалі каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і аднаго з лідараў БНК Яўгена Афнагеля, актывістаў Вячаслава і Марыну Касінеравых, Сяргея Тарасенку і Алеся Абрамовіча, але іх адпусцілі без складання пратаколу.

Спарыша тады затрымалі і не адпусцілі, ён правёў два дні да суда ў ізалятары часовага ўтрымання. Суд над ім з невядомай прычыны адбыўся падчас абедзеннага перапынку.

Беларускі закон «Аб масавых мерапрыемствах» не рэгулюе рэлігійную дзейнасць, да якой належаць і малітоўныя сходы. Закон жа «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» забараняе перашкаджаць рэлігійным абрадам як у культавых пабудовах і на іх тэрыторыях, так і ў месцах паломніцтва або на могілках.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках