22 жнiўня 2019, Чацвер, 0:22
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Сацыёлагі напісалі шпаргалку для дэбатаў Парашэнкі ды Зяленскага

5
Сацыёлагі напісалі шпаргалку для дэбатаў Парашэнкі ды Зяленскага

Адказы на якія пытанні павінны ведаць украінцы перад выбарамі?

Зыходзячы з паўнамоцтваў, якімі надзелены прэзідэнт Украіны і пытанняў, якія цікавяць грамадзян, згодна з праведзеным апытаннем, сацыёлагі падрыхтавалі так званую памятку для дэбатаў паміж кандыдатамі на гэтую пасаду - Уладзімірам Зяленскім і Пятром Парашэнкам. Пытанні падрыхтаваў аналітык Фонду Дэмакратычныя ініцыятывы Пятро Буркоўскі, піша liga.net.

Сацыёлагі нагадалі, што прэзідэнт адказвае за пытанні замежнай палітыкі, а таксама нацыянальную бяспеку і абарону: «У сувязі з гэтым узнікае надзённая неабходнасць зразумець, як два асноўныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта збіраюцца ўвасабляць гэтыя паўнамоцтвы і наколькі яны будуць улічваць меркаванне грамадзян Украіны».

Замежнапалітычны блок пытанняў:

Замежнапалітычныя мэты на наступныя 5 гадоў і сродкі іх дасягнення.

Замежныя пагрозы інтарэсам і суверэнітэту Украіны і як іх пераадолець.

З якімі краінамі/арганізацыямі кандыдат збіраецца развіваць і паглыбляць стасункі, а з якімі іх пераглядаць/пераадольваць напружанасць (акрамя РФ)?

Стратэгія стасункаў з ЕЗ на 5 гадоў.

Стратэгія стасункаў з NATO на 5 гадоў.

Стратэгія стасункаў з Расеяй на 5 гадоў.

Прыярытэты працы Украіны ў ААН, АБСЕ і Радзе Еўропы на 5 гадоў. Украіна і міратворчыя місіі ААН.

Прыярытэты ў прасоўванні эканамічных інтарэсаў Украіны ў свеце.

Якія кандыдат бачыць найважнейшыя галіновыя і рэгіянальныя рынкі на 5 гадоў?

Як кандыдат плануе знізіць тэмпы эміграцыі ўкраінцаў за мяжу і як абараняць іх правы?

Пазіцыя што да замежных мігрантаў і надання ім прытулку ва Украіне.

Блок пытанняў бяспекі:

Галоўныя выклікі перад Украінай і адказ на іх у розных вымярэннях нацбяспекі: вайсковая, эканамічная, энэргетычная, сацыяльная, экалагічная, інфармацыйная, кібербяспека.

Вызваленне акупаваных тэрыторый Крыма і Данбаса.

Шлях гарантавання бяспекі: стаўка на ўласныя сілы або далучэнне да існых дамоваў калектыўнай бяспекі.

Вайсковая рэформа.

Рэформа сектара бяспекі.

Патрабаванні і крытэрыі пры прыняцці кадравых пастаноў (Мінабароны, Генштаб, СБУ, Служба замежнай выведкі).

Якія заканадаўчыя акты будзе прапаноўваць кандыдат Радзе для ўмацавання абараназдольнасці і нацбяспекі? Шляхі ўзгаднення палітыкі бяспекі і абароннай палітыкі з Кабінетам міністраў.