28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Севярынец: Хачу, каб Францішак убачыў уладу, якая паважае чалавека і Бога

2
Вольга Севярынец: Хачу, каб Францішак убачыў уладу, якая паважае чалавека і Бога
Фота: «Наша Ніва»

Сын апазіцыйнага лідара Паўла Севярынца зрабіў першыя крокі, пакуль яго бацька адбывае арышт.

«Паўлу Севярынцу далі 15 дзён. 18 красавіка ў яго яшчэ адзін суд паводле такіх жа пратаколаў. З намі робяць усё, што хочуць, але «помсту я аддам, кажа Гасподзь». А ўчора Францішак пайшоў», паведамляе «БелГазета».

Тата сядзіць, а сын пайшоў...

Вольга Севярынец напісала гэтае паведамленне ў Facebook пасля чарговага прысуду мужу, Паўлу Севярынцу, якому суд Менскага раёну даў 15 дзён арышту «за Курапаты». Абарона народнага мемарыяла ўжо каштавала палітыку двух месяцаў жыцця, праведзеных за кратамі. Пакуль Павел Севярынец сядзіць, яго аднагадовы сын Францішак робіць першыя крокі па жыцці.

Курапаты сталі сімвалам маральнасці адных і сведчаннем амаральнасці іншых. Зміцер Дашкевіч з паплечнікамі за свае грошы і ахвяраванні людзей ставіў у Курапатах крыжы ў памяць аб пахаваных ва ўрочышчы ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў. Але 4 красавіка Бараўлянскі лясгас знішчыў 70 крыжоў на падставе «добраўпарадкавання». Мала таго, 13 красавіка па Курапатах пранёсся «суботнік у добраўпарадкаванні» ў выкананні БРСМ, ФПБ, «Белай Русі», Чырвонага Крыжа, Фонду міру - дзеячы знішчылі ўсе жалезныя крыжы з боку МКАД. Людзі пайшлі па касцях сваіх суайчыннікаў, якіх знішчыў сталінскі рэжым. Таму што так ім было загадана.

Дзеянні ўладаў абразілі не толькі прадстаўнікоў Беларускай праваслаўнай царквы і Касцёла, але і частку гэтай самай улады.

А як паступаюць улады з тымі, хто абараняе Курапаты? Павел Севярынец сеў на 15 дзён, Ніна Багінская, якой ужо за 70, аштрафаваная на $600. Змітра Дашкевіча на Дзень Волі невядомыя скралі на вачах у цяжарнай жонкі, якая чакае трэцяе дзіця.

Улада змагаецца са старымі і немаўлятамі. За самазахаванне і свой партманэт. Пераступаючы праз чалавечыя жыцці. Але, пакуль тата сядзіць, аднагадовы Францішак зрабіў першыя крокі. Кожны бацька зычыцць свайму дзіцяці спакойнага і шчаслівага жыцця. Але ўсю «вертыкаль» сённяшняй улады не турбуе, як складзецца жыццё гэтага малога: свая кішэня даражэй, а свая кашуля - бліжэй да цела.

А Севярынцы, як і большасць бацькоў, зычаць свайму дзіцяці толькі дабра. «Больш спакойнага жыцця, магчыма. Каб там не трэба было сядзець у турме толькі за тое, што ты выказваеш сваё меркаванне, і, каб паставіць крыж на магіле, не трэба было браць дазвол. У ідэале - каб Францішак убачыў уладу, якая паважае чалавека і Госпада», - дзеліцца патаемным Вольга Севярынец.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках