19 красавiка 2024, Пятніца, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы з Тэль-Авіва надрукавалі міні-сэрца на 3D-друкарцы

2
Навукоўцы з Тэль-Авіва надрукавалі міні-сэрца на 3D-друкарцы

Гэта маленькае чалавечае сэрца з'яўляецца вялікай надзеяй для мільёнаў людзей з сардэчнай недастатковасцю.

«Даследнікі з Універсітэта Тэль-Авіва ў Ізраілі абвясцілі аб тым, што яны распрацавалі першы доследны ўзор сэрца з клетак чалавека, надрукаваны на 3D- друкакрцы», - піша журналіст Le Figaro, (пераклад - inopressa.ru) Дам'ен Маскрэ.

«Гэта маленькае чалавечае сэрца з'яўляецца вялікай надзеяй для мільёнаў людзей з сардэчнай недастатковасцю, якія чакаюць перасадкі сэрца. Міні-сэрца, якое трымаў у руцэ прафесар Таль Двір з факультэта прыродазнаўчых навук універсітэта Тэль-Авіва, мае даўжыню не больш за 2 см і дыяметр 1,4 см. «На гэтым этапе яно памерам з сэрца труса», - тлумачыць прафесар Двір. Яно адкрывае шлях да стварэння такіх складаных органаў, як чалавечае сэрца, і, тым самым, да новых магчымасцяў для трансплантацыі органаў», - паказвае журналіст.

«Асаблівасцю такога сэрца з'явілася тое, што яно было надрукаванае на 3D- друкарцы і складаецца з клетак пацыента. Для палягчэння візуалізацыі трохмернай структуры, даследчыкі з універсітэта Тэль-Авіва пафарбавалі артэрыі, якія звычайна сілкуюць сэрца, у сіні колер, а сардэчную мышцу - у чырвоны. Але пакуль гэты доследны ўзор не здольны біцца як сапраўднае сэрца. Навукоўцы тлумачаць, як яны здолелі яго распрацаваць, у артыкуле, апублікаваным у панядзелак, 15 красавіка, у часопісе Advanced Science», - гаворыцца ў публікацыі.

«Каб пазбегнуць рызыкі адрынання арганізмам або неабходнасці імуннасупрэсіўнага лячэння, сэрца было вырабленае з выкарыстаннем тлушчавых клетак, перапраграмаваных у ствалавыя клеткі сэрцава-судзіннай мышцы. «Пры такім падыходзе тлушчавая тканіна бярэцца ў пацыента, а клетачны і бясклетачны (бясклетачны, NDLR) матэрыял пераўтворыцца для фармавання рознага персаналізаванага бія-чарніла», - тлумачаць прафесар Таль Двір і ягоныя суаўтары.

«Трэба будзе прайсці яшчэ шмат этапаў, перш чым удасца сабраць паўнавартаснае, працоўнае, вялікае сэрца, якое можна было б трансплантаваць замест аслабленага сэрца, але ізраільскае міні-сэрца, са слоў яго стваральнікаў, ужо цяпер можа «дазволіць вырабіць тэставанне лекаў на адпаведнай анатамічнай структуры».

ФОТА: ILIA YEFIMOVICH/DPA/AP
ФОТА: JACK GUEZ/AFP
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках