24 красавiка 2024, Серада, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новак: РФ можа накіраваць нафту праз парты, калі Беларусь абмяжуе прапампоўванне па «Дружбе»

15
Новак: РФ можа накіраваць нафту праз парты, калі Беларусь абмяжуе прапампоўванне па «Дружбе»

У Маскве пракаментавалі нафтавы шантаж Лукашэнкі.

Расея не разглядае варыянт закрыцця Беларуссю нафтаправода «Дружба» для прапампоўвання расейскай нафты, але ў выпадку такога форс-мажору ў РФ ёсць магчымасць пераарыентаваць грузаплыні праз марскія парты, паведаміў журналістам кіраўнік Мінэнэрга РФ Аляксандр Новак, паведамляе ТАСС.

«Я мяркую, што варыянт перакрыцця трубы (трубаправода «Дружба» ў Беларусі) - гэта форс-мажор, які, на маю думку, абсалютна немэтазгодны, мы нават не разглядаем гэты варыянт. Вядома, у нас ёсць рэзервы ў іншых кірунках паставак нафты, у тым ліку і з павелічэннем аб'ёмаў пагрузкі праз марскія парты. Але я мяркую, што гэта зусім немэтазгодна і трэба працаваць у адпаведнасці з дзейнымі дамоўленасцямі, кантрактамі», - сказаў Новак.

Міністр адзначыў, што дзейнасць расейскіх і беларускіх кампаній, якія валодаюць нафтаправоднай інфраструктурай, адрэгуляваная дамовай. «Пры наяўнасці неабходнасці рамонтаў гэта ўсё загадзя плануецца, загадзя абмяркоўваецца, каб не парушыць транспартныя плыні», - дадаў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках