29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: На шматпавярховай паркоўцы ГЦ «Галерэя» гарэлі дзве машыны

1
Фотафакт: На шматпавярховай паркоўцы ГЦ «Галерэя» гарэлі дзве машыны
ФОТА: @ DOBRYZLYDEN / TWITTER

Пацярпелых няма, прычыны загарання высвятляюцца.

На шматпавярховай паркоўцы гандлёвага цэнтра «Галерэя Менск» назіраецца буйное задымленне. Пра гэта tut.by паведамілі менчукі, людзі публікуюць здымкі ў сацсетках. Высветлілася, што загарэўся аўтамабіль.

Клубы чорнага дыму заўважылі над паркінгам, які ўваходзіць у комплекс ГЦ. У Менскай гарадской управе МНС падказалі, што на Пераможцаў, 9 ужо выехалі ратавальнікі.

«Паступіла паведамленне пра загаранне машыны на паркоўцы», – паведаміла афіцыйная прадстаўніца гарадской управы Вольга Мельчанка.

ФОТА: TWITTER.COM/ABBASSSOVA І T.ME/BELREALT

Званок на лінію «101» паступіў ад відавочцаў у 17.16, праз 20 хвілінаў загаранне ліквідавалі.

ФОТА: TWITTER.COM/112MINSK

У выніку інцыдэнту пашкоджаныя два суседнія легкавыя аўтамабілі, удакладнілі ў МНС.

Пацярпелых няма, прычыны загарання высвятляюцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках