24 красавiка 2024, Серада, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакоў: Чакаем на дэбатах на «Алімпійскім» 60 тысячаў гледачоў

9
Авакоў: Чакаем на дэбатах на «Алімпійскім» 60 тысячаў гледачоў
ФОТА: REUTERS

Дэбаты адбудуцца 19 красавіка.

Міністэрства ўнутраных справаў чакае блізу 60 тысячаў гледачоў падчас дэбатаў на НСК "Алімпійскі" паміж кандыдатамі ў прэзідэнты Уладзімірам Зяленскім і Пятром Парашэнкам.

Пра гэта заявіў міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакоў на брыфінгу ў Кіеве, паведамляе Цензор.НЕТ.

"Мы чакаем на гэтых дэбатах 60 тысячаў чалавек, грамадзянаў нашай краіны, якія прыйдуць паслухаць і падтрымаць сваіх кандыдатаў. Гэтая сітуацыя досыць напружаная і патрабуе вялікай увагі да бяспекі", – сказаў Авакоў.

Паводле ягоных словаў, паміж штабамі Зяленскага і Парашэнкі пакуль існуюць рознагалоссі з нагоды правядзення дэбатаў, таму МУС запрасіла прадстаўнікоў штабоў на сустрэчу а 17-й, каб прыняць канчатковую пастанову.

"Фан-зона будзе выкарыстаная ў поўным аб'ёме, мы прадумалі, як размесціць людзей, каб гэта было бяспечна", – дадаў міністр.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках