Беларускую біятланістку Дзінару Алімбекаву змыла хваляй у акіян
6- 17.04.2019, 21:19
- 29,780
Хваля змыла алімпійскую чэмпіёнку на Балі.
Біятланістку Дзінару Алімбекаву хваляй змыла ў акіян. Яна адпачывае на востраве Балі ў Інданезіі.
«Суровыя хвалі і дурная я», - так пракаментавала здарэнне спартоўка.
Яна стаяла на беразе і чакала хвалю, але не думала, што не зможа выстаяць на нагах. У яе невялікія драпіны. І яны не спынілі Дзінару, алімпійская чэмпіёнка зноў гуляе з хвалямі!