25 красавiка 2024, Чацвер, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільская кампанія выявіла расейскі «Іскандэр-М» у Сірыі

Ізраільская кампанія выявіла расейскі «Іскандэр-М» у Сірыі

Тактычны ракетны комплекс знайшлі на авіябазе Хмеймім.

На расейскай авіябазе Хмеймім у Сірыі заўважаны тактычны ракетны комплекс "Іскандэр-М". Пра гэта ў сераду, 17 красавіка, паведаміла ізраільская кампанія ImageSat, якая займаецца спадарожнікавымі тэхналогіямі, паведамляе Радыё Свабода.

Кампанія апублікавала спадарожнікавыя здымкі ў твітэры. Сцвярджаецца, што на іх адлюстраваны транспарцёр, пагрузчык і пускавая ўстаноўка расейскага комплексу. Расейскі бок паведамленне ImageSat пакуль не пракаментавала.

Упершыню Мінабароны Расеі заявіла аб выкарыстанні "Іскандэр-М" у Сірыі ў канцы 2017 года. Комплекс можа знішчаць рэактыўныя сістэмы залпавага агню супраціўніка, авіятэхніку на аэрадромах, аб'екты інфраструктуры. З афіцыйных звестак, далёкасць палёту ракет "Іскандэра" складае 500 кіламетраў. Раней праз характарыстыкі адной з крылатых ракет ЗША абвінавацілі Расею ў невыкананні дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці. Масква абвінавачванні адкідвае.

Расейская вайсковая кампанія ў Сірыі пачалася 30 верасня 2015 года. Кааліцыя на чале з ЗША неаднаразова абвінавачвала Маскву ў падтрымцы рэжыму прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Краіны Захаду разглядаюць яго як датычнага да масавых парушэнняў правоў чалавека.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках