19 красавiка 2024, Пятніца, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Інданэзіі абодва кандыдаты ў прэзідэнты заяўляюць пра перамогу на выбарах

У Інданэзіі абодва кандыдаты ў прэзідэнты заяўляюць пра перамогу на выбарах
Фота: Getty Images

Апытанні сведчаць аб пераабранні на другі тэрмін ранейшага кіраўніка дзяржавы.

У Інданэзіі прэзідэнт Джок Відода з вялікай імавернасцю застанецца на чале дзяржавы на новы пяцігадовы тэрмін. Паводле прагнозаў, 57-гадовы Відода ў выніку выбараў у самой населенай мусульманскай краіне значна апярэдзіў свайго спаборніка-нацыяналіста - адстаўнога генерала Прабову Субіянту, набраўшы ад 54 да 55 адсоткаў галасоў. У падтрымку Субіянты выказаліся блізу 44 адсоткаў выбаршчыкаў, паведамілі інданэзійскія сацыялагічныя інстытуты ў сераду, 17 красавіка, перадае dw.com.

У той жа час Субіянта пратэстуе супраць меркаваных парушэнняў на выбарах і абвяшчае пераможцам сябе. Афіцыйныя вынікі галасавання будуць абвешчаныя толькі ў траўні.

Прадстаўнік памяркоўнага ісламу

Інданэзія, якая складаецца з 17 з лішкам тысяч выспаў - трэцяя памерам дэмакратыя ў свеце. Амаль 90% 260-мільённага насельніцтва Інданэзіі - мусульмане.

Відода лічыцца прадстаўніком памяркоўнага ісламу. Яго неаднаразова крытыкавалі за таго, што ён недастаткова прасоўвае іслам. У выніку Відода вылучыў кандыдатам на пасаду віцэ-прэзідэнта вядомага святара Маруфа Аміна.

Доўгі час Інданэзія ўважалася за мадэль талерантнага ісламу. Аднак за апошнія гады кансэрватыўныя сілы ўзмацнілі ўплыў і ў гэтай краіне. Былы губернатар Джакарты - паплечнік Відоды - патрапіў у турму за абразу Карана.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках