29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Як выглядаюць рэйтынгі Зяленскага і Парашэнкі перад другім турам

10
Апытанне: Як выглядаюць рэйтынгі Зяленскага і Парашэнкі перад другім турам

Cацыёлагі расказалі, за каго будуць галасаваць украінцы.

Паводле звестак апытання з 12 да 16 красавіка, 73% украінцаў сярод тых, хто мерыцца галасаваць у другім туры і вызначыўся з выбарам, аддадуць голас за Уладзіміра Зяленскага, а 27% - за дзейнага кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнку.

Як інфармуе censor.net, пра гэта сведчаць вынікі даследавання сацыялагічнай групы Рэйтынг.

Згодна з вынікамі апытання, праведзенага Сацыялагічнай групай "Рэйтынг" на другім тыдні красавіка 2019 года, апытаныя, адказваючы на пытанне "За каго з гэтых кандыдатаў Вы будзеце галасаваць у другім туры выбараў Прэзідэнта Украіны?" адказалі наступным чынам: 52% сказалі, што будуць галасаваць за У.Зяленскага, 19% - за П.Парашэнку, 19% - не вызначыліся, 10% - не мерацца галасаваць.

Сярод тых, хто мерыцца галасаваць у другім туры 58% - за Зяленскага, 22% - за Парашэнку, яшчэ 20% - не вызначыліся.

Сярод тых, хто мерыцца галасаваць у другім туры і вызначыўся з выбарам: 73% - за Зяленскага, 27% - за Парашэнку.

Таксама, паводле звестак сацыялагічнага апытання, Зяленскі выпярэджвае свайго канкурэнта ва ўсіх узроставых катэгорыях. Таксама ён з'яўляецца лідарам сярод жыхароў Усходу, Поўдня і Цэнтра. Пры гэтым на Захадзе, як і мінулы раз, - пазіцыі абодвух кандыдатаў амаль роўныя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках