29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ павялічыў чыстую страту ўдвая

18
МАЗ павялічыў чыстую страту ўдвая
Фота: bymedia

Мінус прамысловы гігант паказвае з 2014 года.

І мінулы 2018 год флагман беларускага аўтамабілебудавання, Менскі аўтамабільны завод, скончыў са стратамі. Паводле інфармацыі апублікаванай прадпрыемствам бухгалтарскага балансу, чыстая страта завода за 2018 год склала 80,4 млн рублёў, што на 94,2% больш за страты 2017 года. Мінус у гэтай пазіцыі прамысловы гігант паказвае з 2014 года, паведамляе tut.by.

Прыбытак ад бягучай дзейнасці прадпрыемства склаў 6,2 млн рублёў супраць 33,3 мільёнаў рублёў у мінулым годзе. Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў 31 млн рублёў супраць страты 4 млн у 2017 годзе.

Як і шмат якім прамысловым прадпрыемствам, МАЗу прыпсавала вынікі спісанне курсавых розніц - з гэтай пазіцыі страты склалі 96,4 мільёнаў рублёў.

Нагадаем, чысты прыбытак беларускіх прадпрыемстваў за 2018 год склаў 5,2 млрд рублёў і ў параўнанні з 2017 годам знізілася на 38,9%. Нацбанк гэта растлумачыў тым, што страты ад курсавых розніц былі «разнесеныя» на некалькі гадоў. Парадак спісання страт праз зменуы курсаў валют у 2015-2017 гадах рэгламентуецца асобнымі ўказамі прэзідэнта, у 2018 годзе іх дзеянне скончылася, і прадпрыемствы з адмоўнымі курсавымі розніцамі вымушаныя былі іх паказаць.

Маштабныя намаганні, прыкладзеныя на ўсіх узроўнях, у тым ліку пракуратурай, дазволілі МАЗу крыху знізіць аб'ёмы дэбіторкі - кароткатэрміновая дэбіторская запазычанасць за год скарацілася на 5,1%, да 329,8 млн рублёў, доўгатэрміновая - на 10%, да 45,8 млн супраць 7,6 мільёна на канец 2016 года.

Пры гэтым прадпрыемства, якое прэзідэнт неаднаразова называў тварам краіны, працягвала нарошчваць крэдытную нагрузку - кароткатэрміновая крэдыторская запазычанасць вырасла на 52,7%, да 343,2 млн рублёў, доўгатэрміновыя крэдыты і пазыкі выраслі на 40%, да 470,7 млн руб.

Продажы МАЗа на ключавым расейскім рынку грузавых аўтамабіляў у 2018 года выраслі на 9% у параўнанні з 2017-м, са звестак «Аўтастату», МАЗ прадаў 4 237 аўтамабіляў, заняўшы 7-е месца на рынку грузавікоў. Усяго ў 2018 годзе аб'ём рынку новых грузавых аўтамабіляў у Расеі вырас на 2,7%, да 82,3 тысячы адзінак.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках