24 красавiка 2024, Серада, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея спыніла экспарт нафты і нафтапрадуктаў ва Украіну

20
Расея спыніла экспарт нафты і нафтапрадуктаў ва Украіну
ФОТА: REUTERS

Пастанову падпісаў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

Расейская Федэрацыя ўстанаўлівае забарону на экспарт ва Украіну нафты і нафтапрадуктаў. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія СМІ.

Паводле слоў прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева, Расея ўстановіць забарону не толькі на нафту і нафтапрадукты ва Украіну, але і пашырае забарона на ўвоз некаторых украінскіх тавараў.

"Устанаўліваецца забарона на экспарт на Украіну расейскай нафты і нафтапрадуктаў", - заявіў кіраўнік кабінета міністраў падчас пасяджэння ўрада.

"Я падпісаў пастанову ўрада на гэтую тэму. Мы пашыраем забарону на ўвоз у Расею асобных тыпаў тавараў, гэтая мера закране ўкраінскую прадукцыю машынабудавання, лёгкай прамысловасці, металаапрацоўкі, кошт якой за мінулы год склаў амаль 250 млн даляраў", - адзначыў Мядзведзеў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках