23 красавiка 2024, aўторак, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Парашэнка: Я павінен верыць у перамогу

18
Пятро Парашэнка: Я павінен верыць у перамогу
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Кандыдат у прэзідэнты Украіны сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Клікалі абодвух кандыдатаў. Але Уладзімір Зяленскі запрашэнне праігнараваў. У ягоным штабе арганізатарам сустрэчы паведамілі, што Зяленскі дасць адказы на ўсе пытанні пасля другога тура прэзідэнцкіх выбараў. Самае цікавае з размовы Парашэнкам з экспэртамі - коратка пераказвае LIGA.net.

Дэбаты, дэбаты, дэбаты. "Ёсць надзея, што яны ўсё ж такі адбудуцца 19 красавіка. Мы будзем намагаць на тым, каб дэбаты праходзілі ў адпаведнасці з законам... Каб грамадства не купляла ката ў мяшку. Пакуль гэта выглядае менавіта так. Калі ў першым туры гэта было дзеля жарту, то на сённяшні дзень пагрозы зашкальваюць".

Нагадаў пра войска. "Мы за пяць гадоў не проста з нуля аднавілі войска, мы аднавілі яго з мінусавой пазіцыі... NATOўскія генералы казалі, што на стварэнне адной брыгады трэба мінімум пяць гадоў. Каб стварыць войска - патрэбныя дзесяцігоддзі. Калі яны бачаць, што ўдалося зрабіць за тры-чатыры гады, яны дзівяцца".

Пра сябра Гладкоўскага. "Тры гады ў расследавання не было прагрэсу. За год да выбараў арганізавалі інфармацыйны зліў. За месяц да выбараў, не выпадкова, гэтая інфармацыя была апублікаваная. Рэакцыя прэзідэнта - Гладкоўскі звольнены. Не таму што была даведзеная ягоная віна, а таму што ёсць падазрэнне, што ён можа перашкаджаць следству".

Ніякіх кантрактаў з Газпрамам. "Ці згодны я з тым, што трэба аддаць $2,5 млрд у абмен на новы кантракт транзіту? Не. Гэта ўкраінскія грошы. Гэта няправільна, прымаць такія ультыматумы Расеі. На гэта здольны толькі слабы прэзідэнт... Украіна перамагла ў судзе. Даведзена, што яна мае рацыю. А потым на каленях паўзе прасіць прабачэння ў Расеі, каб падпісаць чарговы кантракт, які сапраўды гэтак жа не будзе выконвацца. Гэта не кампетэнтна і небяспечна".

Палохае ўзурпацыяй улады Зяленскага. "Я працую ва ўмовах Канстытуцыі 2004 года. Я не імкнуўся і не буду імкнуцца павялічваць паўнамоцтвы. Больш за тое, мы будзем іх скарачаць, прыбяром пасады кіраўнікоў раённых і абласных адміністрацыі. Але гэта тое, што будзе рабіць Парашэнка. Калі ў планах іншага кандыдата будзе вяртанне да Канстытуцыі 1996 года, як ужо рабіў адзін прэзідэнт, то гэта будзе ўзурпацыя ўлады".

Што яшчэ "забыўся" зрабіць за пяць гадоў ва ўладзе. "Мая мадэль не новая. Я не адыходжу ад падатку на выведзены капітал... Чаму ад Італіі да Эстоніі, ад Латвіі да Грузіі можна, а ва Украіне нельга? Гэта эфектыўны і магутны механізм, які стымулюе інвестыцыі ў вытворчыя фонды. Другая пазіцыя - спрашчэнне сістэмы ўліку, а значыць, ўмяшання кантрольных і праваахоўных органаў у дзейнасць бізнэсу. Я заплаціў падаткі і заробак? Да пабачэння!"

Трохі паскардзіўся на несправядлівасць. "Няма лямпачкі ў пад'ездзе - хто за гэта адказвае? Ці смецце ў двары не прыбранае - хто за гэта адказвае? Вам адкажуць: Пятро Парашэнка. Не таму што ён забраў паўнамоцтвы. Проста ў нас прэзідэнт адказвае за ўсё. І ты павінен знаходзіць адказы на пытанні ў якіх у цябе абмежаваны ўплыў. Але гэта не значыць, што трэба ігнараваць праблемы".

Трохі паскардзіўся на ўласную рэформу. "Затрымка з перазагрузкай судоў першай інстанцыі ўзнікла таму, што грамадскасць патрабавала найперш стварыць антыкарупцыйны суд. Вышэйшая рада правасуддзя і Вышэйшая кваліфікацыйная камісія суддзяў забяспечылі першачарговы разгляд... Я не кат і не суддзя".

І ўсё яшчэ верыць у перамогу. "Мы пераможам. Хачу даць просты рэцэпт. Нельга быць прэзідэнтам краіны ў стане вайны і не верыць у перамогу. Не толькі прэзідэнтам. Камандзірам брыгады, палка, батальёна, роты. Калі ты не верыш у перамогу, ты не камандзір... Я давяраю адказнаму выбару ўкраінскага народа. Цяпер імкліва мяняецца тэндэнцыя. Нам проста трэба дастукацца да прыхільнікаў майго апанента, які ўвесь час хаваецца".

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках