25 красавiка 2024, Чацвер, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў»: Рэпрэсіі супраць незалежных СМІ ў Беларусі дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню

1
«Рэпарцёры без межаў»: Рэпрэсіі супраць незалежных СМІ ў Беларусі дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню

Нашая краіна ў рэйтынгу свабоды прэсы апынулася паміж Брунэем і Конга.

Апынулася на 153-м месцы ў індэксе свабоды прэсы паводле версіі міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», паведамляецца ў дакладзе аб выніках мінулага года. Колькасць краін, дзе бяспечныя ўмовы працы для журналістаў, скарачаецца.

«Пазіцыя Беларусі ў Сусветным індэксе свабоды прэсы - 2019, здаецца, сведчыць аб паляпшэнні, але напраўду яна адлюстроўвае той факт, што сітуацыя значна пагоршылася ў многіх іншых краінах», - кажуць аўтары.

Сітуацыю для СМІ ў Беларусі арганізацыя называе «небяспечным часам для незалежнай журналістыкі». Тут згадваюць «справу БелТА», блізу сотні штрафаў для супрацоўнікаў «выгнаных» выданняў, арышты блогераў, блакаванне сайта Charter97.org, узмацненне жорсткасці закона аб СМІ.

«Рэпрэсіі супраць незалежных СМІ ў Беларусі дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню», - гаворыцца ў дакладзе.

Беларусь апынулася ў асяроддзі многіх азіяцкіх і афрыканскіх краін. Радком вышэй за Беларусь у 2019 годзе апынуўся Брунэй, за Беларуссю - на 154-м месцы - стаіць Дэмакратычная Рэспубліка Конга.

З суседзяў сітуацыя значна лепшая ў Латвіі (24 месца) і Літве (30), у Польшчы - 59 месца. Украіна і Расея на 102 і 149 месцы адпаведна.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках.

Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках