14 снежня 2019, Субота, 10:23
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Расея знішчае свае самыя магутныя караблі

13
Расея знішчае свае самыя магутныя караблі
Фота: wikipedia

Акрамя таго, на металалом парэжуць чатыры атамныя падводныя лодкі.

Два цяжкія атамныя ракетныя крэйсеры «Адмірал Ушакоў» і «Адмірал Лазараў» праекту 1144 «Арлан» будуць знішчаныя, паведамляюць «Известия».

Акрамя іх, на металалом парэжуць чатыры атамныя падводныя лодкі: К-448 «Данііл Маскоўскі», К-221 «Петрапаўлаўск-Камчацкі», К-433 «Святы Георгій Пераможца» і К-232 «Падольск».

Караблі праекта 1144 «Арлан» ствараліся для знішчэння авіяносных ударных груп супраціўніка. У NATO гэтыя грозныя караблі атрымалі пазначэнне Kirov-class battlecruiser, гэта значыць «лінейны крэйсер» з-за выключных памераў і магутнага ўзбраення.

Гэта вялікія крэйсеры водазмяшчэннем 25 860 тон кожны. На кожным такім караблі блізу 1600 памяшканняў. Агульная даўжыня калідораў, тамбураў і трапаў амаль 20 км. Атамная энэргетычная ўстаноўка крэйсера праекта 1144 тэарэтычна магла б забяспечваць электрычнасцю і цяплом горад з насельніцтвам больш за 150 тысяч жыхароў.

У адрозненне ад многіх сучасных баявых караблёў, корпус крэйсера і пераборкі браняваныя. Асноўнае ўзбраенне карабля - комплекс П-700 «Граніт», даўжыня ракеты складае дзесяць метраў, а вага - сем тон. П-700 можа забяспечвацца як паўбранябойнай (фугасна-пранікальнай) баявой часткай вагой 584-750 кг, так і тактычнай, ядзернай, эквівалентам да 500 кілатон, і прызначаная для знішчэння авіяноснай груп.

Калі «Граніты» ідуць у адным залпе, то абменьваюцца інфармацыяй у адзіным інфармацыйным полі. Падыходзячы да эскадры супраціўніка, ракеты выстройваюцца ў пэўны лад, як чарада птушак, глядзяць на ордэр, а затым размяркоўваюць цэлі.

Да цэлі «Граніты» ляцяць чарадой на вышыні каля 25 метраў над вадой, пры гэтым адная з ракет ляціць вышэй астатніх, адцягваючы на сябе ўвагу СПА супраціўніка і каардынуючы дзеянні групы. Калі гэтую ракету збіваюць, яе месца займае іншая.

Галоўка саманавядзення ракеты ўключаецца непасрэдна ля цэлі, да гэтага П-700 ляцяць на хуткасці, якая ў 2,5 разы перавышае гукавую з выключаным радарам, каб сябе не выявіць.

Пры падлёце да цэлі ракета таксама ўключае станцыю радыёперашкод і пачынае адстрэльваць фальшывыя цэлі, збіваючы з панталыку сістэмы СПА супраціўніка.

Усяго для ВМФ СССР і Расеі было пабудавана чатыры атамныя крэйсеры тыпу «Арлан»: «Адмірал Ушакоў» (першапачаткова - «Кіраў»), «Адмірал Лазараў», «Адмірал Нахімаў» і «Пётр Вялікі». Серыя будавалася доўга - з 1973 да 1996 год.

У дзеянні знаходзіцца толькі адзін «Пётр Вялікі». Раней планавалася, што мадэрнізуюць усе караблі серыі, але цяпер новае ўзбраенне і абсталяванне атрымае толькі «Адмірал Нахімаў».