29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент зацвердзіў новыя правілы выдачы візаў у ЕЗ

5
Еўрапарламент зацвердзіў новыя правілы выдачы візаў у ЕЗ

Змены датычацца візаў для кароткатэрміновых паездак да 90 дзён.

Еўрапарламент зацвердзіў новы візавы кодэкс Еўразвязу, які ўстанаўлівае парадак і ўмовы выдачы візаў грамадзянам больш за 100 краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на прэс-службу Еўрапарламента.

«ЕЗ спросціць працэдуры запыту і выдачы кароткатэрміновых візаў і будзе выкарыстоўваць сваю візавую палітыку, каб заахвоціць краіны, якія не ўваходзяць у ЕЗ, супрацоўнічаць у сферы міграцыі», - гаворыцца ў заяве.

Змены датычацца віаў для кароткатэрміновых паездак да 90 дзён цягам усякага 180-дзённага перыяду.

Згодна з новымі правіламі, заява на атрыманне візы павінна быць пададзеная цягам шасці месяцаў (замест існых трох месяцаў) і не менш, чым за 15 дзён да паездкі, за выключэннем маракоў, якім будзе дазволена падаваць заявы за дзевяць месяцаў.

Агульны візавы збор будзе павялічаны з 60 да 80 еўраў - пры магчымым зніжэнні для асоб ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама для дзяцей ва ўзросце да 6 гадоў. Студэнты і навукоўцы будуць па-ранейшаму вызваленыя ад выплаты візавага збору.

Змены ўвойдуць у дзеянне праз шэсць месяцаў пасля апублікавання ў Афіцыйным часопісе ЕЗ.

Колькасць заяў на атрыманне візаў у ЕЗ павялічылася на 50% за апошнія некалькі гадоў, з 10,2 мільёна ў 2009 годзе да 15,2 мільёна ў 2016 годзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках