29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да блогера і актывіста Алесю Круткіна прыйшла міліцыя

2
Да блогера і актывіста Алесю Круткіна прыйшла міліцыя
АЛЕСЬ КРУТКІН
ФОТА: FACEBOOK.COM

Ад яго некалькі дзён няма ніякіх звестак.

На сувязь з сябрамі Алесь Круткін не выходзіць, на паведамленні не адказвае. Магчыма, Круткіна затрымалі супрацоўнікі міліцыі, паведамляе «Вясна».

Апошняе паведамленне, якім ён падзяліўся на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» - лаканічнае: «Да мяне прыйшла міліцыя».

А вось на старонцы Круткіна «Вконтакте» інфармацыі больш:

«Учора ўвечары, 15.04 да маіх бацькоў у аграгарадок Захарнічы (Полацкі раён) прыехалі 8 (!) супрацоўнікаў міліцыі і КДБ. Шукалі мяне. Аблазілі дом, усе памяшканні, склеп, нават хлеў і іншыя прысядзібныя пабудовы. Я на той момант ужо быў у Менску, каб мірна выказаць сваю нязгоду наконт руйнавання месца сталінскіх рэпрэсій у Курапатах і падтрымаць беларускіх палітвязняў. Ля адміністрацыі псеўдапрэзідэнта Беларусі.

Сёння раніцай мяне каля дома таксама чакала міліцыя. Мабыць, мяне хочуць затрымаць за прызыў у СМІ прыйсці да адміністрацыі дыктатара на мірны малебен. Калі ўчора раптам мне дома што-небудзь падкінулі, то я заяўляю, што ні наркотыкаў, ні зброі ў мяне няма і не можа быць у прынцыпе. Ровары я таксама не краду».

Нядаўна Аляксандр Круткін аднавіў свой блог «Самакруткін» на Youtube-канале, дзе ўтрымліваюцца вострасацыяльныя ролікі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках