20 красавiка 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы вырас сярэдні заробак

У Польшчы вырас сярэдні заробак

Сярэдні заробак на прадпрыемствах, дзе працуюць больш за дзевяць чалавек, павялічыўся да 1230 еўраў.

Сярэдні заробак на польскіх прадпрыемствах, дзе працуюць больш за 9 чалавек, у сакавіку гэтага года павялічыўся да 5164 злотых без выліку падаткаў (блізу 1230 еўраў). Пра гэта сведчаць звесткі Галоўнай статыстычнай управы. Гэта на 5,7% больш, чым у аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе «Радыё Польшча».

У кампаніях паказанага вышэй тыпу ў мінулым месяцы былі занятыя блізу 6,4 млн чалавек, што на 3% больш, чым летась.

Агулам са студзеня да сакавіка гэтага года сярэдні заробак у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года павялічыўся на 6,7%, а занятасць - на 3,1%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках