20 красавiка 2024, Субота, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым трэба заняцца напярэдадні Вялікадня

2
Чым трэба заняцца напярэдадні Вялікадня

Чысты чацвер сёлета ў каталікоў выпаў на 18 красавіка, а ў праваслаўных на 25-га.

Чысты чацвер, які трывала асацыюецца ў праваслаўных хрысціян з прыборкай і падрыхтоўкамі да святкавання надыходзячага Вялікадня, сёлета адзначаць 25 красавіка, піша «Новое время».

Гэты дзень уважаецца за адзін з самых важных дзён Страснога тыдня перад Светлай Хрыстовай Нядзеляй. Паводле біблейскай легенды, менавіта ў чацвер адбылася Тайная вячэра - трапеза Ісуса Хрыста з ягонымі вучнямі. Мяркуецца, што сабраўшы іх у чацвер, Ісус абмыў ім ногі, каб прадэманстраваць бязмежную пакору, якая павінна быць у кожнага хрысціяніна.

Такім чынам, Чысты чацвер з'яўляецца сімвалам ачышчэння - як фізічнага, так і духоўнага, а таксама днём, калі неабходна задумацца аб сваёй памяркоўнасці, шчырасці і жаданні суперажываць іншым людзям.

У Чысты чацвер, паводле традыцыі, купаюцца ў возеры або рацэ, а таксама ходзяць у лазню. Уважаецца, што ў гэты дзень вада валодае адмысловымі ўласцівасцямі, здольнымі ачысціць дух і аздаравіць цела.

Царква рэкамендуе ў гэты дзень наведаць храм, дзе трэба прычасціцца і спавядацца.

У Чысты чацвер таксама прынята заняцца прыборкай дома і падрыхтаваць сваё жыллё да набліжэння свята. Так, у гэты дзень можна і трэба навесці парадак у сваім доме, заняцца мыццём і іншымі хатнімі справамі. Здаўна меркавалася, што тыя, хто ў Чысты чацвер праігнаруе прыборку свайго дома, рызыкуе правесці ўвесь наступны год сумна i ў сварках.

Згодна з традыцыямі, пасля таго, як дома будзе наведзены парадак, можна заняцца гатаваннем святочных велікодных страў, якія, дарэчы, есці ў гэты дзень строга забаронена. У Чысты чацвер таксама можна размалёўваць пісанкі.

Што нельга рабіць

Чысты чацвер - гэта пачатак самай строгай часткі Вялікага посту, таму з гэтага дня аж да наступлення Вялікадня неабходна прытрымлівацца абмежаванняў у ежы і ўстрымлівацца ад алкаголю.

Існуе меркаванне, што ў гэты дзень нельга выносіць грошы з дома, а таксама даваць у пазыку і рабіць значныя наббыткі.

Таксама важна не пачынаць прыгатаванне святочных велікодных страваў да прыборкі. Так, традыцыі абвяшчаюць, што выпякаць пасху і ўпрыгожваць пісанкі варта толькі пасля таго, як дома будзе прыбрана.

У Чысты чацвер таксама рэкамендавана прыцішыць свой гнеў і пазбягаць сварак, сканцэнтраваўшыся на духоўным ачышчэнні.

Прыкметы

З Чыстым чацвяргом звязана шмат павер'яў і прыкмет. Так, раней было прынята мыцца «срэбнай» вадой, каб захаваць прыгажосць і маладосць. Дарэчы, жанчыны-верніцы на досвітку мыліся вадой, у якую клалі ўпрыгажэнні з срэбра, у надзеі захаваць сваю прыгажосць.

Паводле аднаго з павер'яў, прыборка ў гэты дзень дапамагала пазбавіць сваё жыллё ад усіх негатыўных эмоцый, назапашаных за год. Менавіта таму ваду пасля прыборкі стараліся панесці як мага далей ад дома і выліваць у месцах, дзе нічога не расце - напрыклад, на дарогу.

Акрамя таго, гаспадыні стараліся не пакідаць у ноч з Чыстага чацвярга на Страсную пятніцу брудны посуд і не вымытую бялізну, бо меркавалася, што такім чынам чалавек забірае свае беды і няшчасці з сабой у наступны год.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках