19 красавiка 2024, Пятніца, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За абарону курапацкіх крыжоў ад зносу актывістаў аштрафавалі як «хуліганаў»

8
За абарону курапацкіх крыжоў ад зносу актывістаў аштрафавалі як «хуліганаў»

У Менску судзілі абаронцаў Курапатаў.

У судзе Менскага раёна прайшлі адміністрацыйныя працэсы над актывістамі, якія 4 красавіка дамагаліся спынення знішчэння крыжоў у мемарыяле ахвяр сталінізму ў Курапатах, паведамляе «Радыё Свабода».

Актывіста Піліпа Шаўрова суд пакараў штрафам сумай 40 базавых адзінак (1 020 рублёў): яго прызналі вінаватым у «дробным хуліганстве» і «непадпарадкаванні міліцыі».

Штраф 6 базавых адзінак (153 рубля) атрымаў Валерый Шаўроў, якога затрымалі, калі ён здымаў на відэа знішчэнне курапацкіх крыжоў.

Да штрафу 10 базавых адзінак (255 рублёў) суд прыгаварыў Міхаіла Сабалеўскага, які паспрабаваў заступіцца за актывістаў падчас іх затрымання.

Працэс над актывісткай Нінай Багінскай, якая захінала сабой крыжы, каб абараніць іх ад знішчэння, перанеслі на 26 красавіка.

Нагадаем, 4 красавіка ўлады знішчылі блізу 100 крыжоў, якія былі ўсталяваныя па перыметры народнага мемарыялу ў Курапатах, а 13 красавіка яшчэ 50.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках