28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея забараніла ўвоз ватовак, бюстгальтараў і рондаляў з Украіны

22
Расея забараніла ўвоз ватовак, бюстгальтараў і рондаляў з Украіны

Апублікаваны поўны спіс украінскіх тавараў, на якія накладзеная забарона ў РФ.

Улады Расеі пашырылі ўведзеную ў 2018 годзе забарону на пастаўкі ў краіну тавараў украінскай вытворчасці. Адпаведны дакумент апублікаваны на сайце ўрада, паведамляе РБК.

Новая пастанова забараняе ўвоз у Расею наступных тавараў, вырабленых ва Украіне ці правезеных праз яе тэрыторыю:

бюстгальтары, гарсэты, падцяжкі і падвязкі;

сукенкі, спадніцы, жаночыя штаны і гарнітуры;

калготкі, панчохі, гольфы, шкарпэткі і іншыя панчошна-шкарпэткавыя вырабы, у тым ліку кампрэсійныя;

світэры, пуловеры, кардыганы, камізэлькі, цішоткі, фуфайкі;

абутак з падэшвай з гумы, пластмасы, натуральнай або кампазіцыйнай скуры і з верхам з натуральнай скуры, гумы або пластмасы, а таксама дэталі абутку;

сталёвы эмаляваны посуд;

крапежныя вырабы;

ліны, дрот, сетка;

трубы;

пісчая папера, кардон і шэраг іншых тыпаў папяровай прадукцыі;

скрынкі, мяшкі, пакеты і іншыя тыпы тары з паперы і кардона.

Акрамя таго, забараняюцца пастаўкі ў Расею ўкраінскіх трубаўкладчыкаў, пагрузчыкаў, бульдозераў і жняярак.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках