24 красавiка 2024, Серада, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бастунец: Як Сяргея Пятрухіна наогул маглі судзіць за «абразу» і «паклёп»?

1
Бастунец: Як Сяргея Пятрухіна наогул маглі судзіць за «абразу» і «паклёп»?
АНДРЭЙ БАСТУНЕЦ
ФОТА: БАЖ

Улада бачыць небяспеку і ў блогерах, і ў незалежных медыях.

У чацвер, 18 красавіка, берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна пакаралі штрафам сумай 360 базавых адзінак, які ён павінен выплаціць цягам месяца. Palitviazni.info папрасіў старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца пракаментаваць вынесены прысуд блогеру Пятрухіну.

«Калі хтосьці не ведае, то я нагадаю, што рэпартаж Пятрухіна быў пабудаваны на выказваннях людзей, якія абвінавачвалі міліцыянтаў у збіцці, - кажа Бастунец. - Адзін з гэтых людзей падаў заяву аб распачынанні крымінальнай справы супраць міліцыянтаў, і дагэтуль заява яшчэ не разгледжаная. Калі тут не пастаўленая канчатковая кропка, то як наогул маглі судзіць Пятрухіна за «абразу» і «паклёп»?

Акрамя таго, мяркуе кіраўнік БАЖ, сам факт крымінальнага пераследу за інфармацыйныя артыкулы няправільны, бо такія справы павінны разглядацца ў грамадзянскіх судах.

«Пра крымінальнае пакаранне ў такіх справах наогул не павінна ісці гаворка, - дадае Андрэй Бастунец. - Але, як мы бачым, гэта не адзіная «справа блогераў» апошнім часам. Зразумела, што ўлада бачыць небяспеку і ў блогерах, і ў незалежных медыях. Мы памятаем, як і летась пераследавалі журналістаў. Прырода пераследу простая. Улады спрабуюць зрабіць зачыстку інфармацыйнага поля перад «выбарамі», і гэта відавочна».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках