25 красавiка 2024, Чацвер, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі Навальны абвінаваціў дэпутата Слуцкага ў атрыманні хабару аўтамабілем Бэнтлі

7
У Расеі Навальны абвінаваціў дэпутата Слуцкага ў атрыманні хабару аўтамабілем Бэнтлі
Фота: ТАСС

Хабар быў аформлены як беспрацэнтная пазыка.

Апазіцыянер і заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны абвінаваціў дэпутата Дзярждумы РФ Леаніда Слуцкага ў тым, што ён атрымаў праз жонку хабар дарагім аўтамабілем Бэнтлі ад уладальніка будаўнічай кампаніі, якая працуе ў Маскве, паведамляе «Настоящее время».

Хабар, на здагадкі Навальнага, быў аформлены як беспрацэнтная пазыка ў суме 25 мільёнаў рублёў. Крэдыт жонцы Слуцкага Лідзіі Лысковай выдаў прадпрымальнік з Баку Мардахай Юшваеў, уладальнік 50% фірмы ТАА «Акорд Спецбуд».

Звесткі аб пазыцы, які атрымала жонка Слуцкага, утрымліваюцца ў «пашыранай» дэкларацыі аб даходах, якую кожны дэпутат падае ў апарат Дзярждумы. У ёй утрымліваюцца ўсе звесткі аб даходах, маёмасці, рахунках і атрыманых пазыках, якія абавязаны ўказваць дэпутат. Поўная версія гэтай дэкларацыі ніколі не публікуецца.

Паводле звестак ФБК, жонка Слуцкага выдаткавала атрыманую ёй пазыку на набыццё аўтамабіля Bentley Mulsanne Extended Wheelbase, яе кошты пачынаюцца з $375 тысяч. Аўтамабіль, як вынікае з дэкларацыі Слуцкага, быў набыты за 28 млн 200 тысяч рублёў, з якіх 3 млн 200 тысяч рублёў пенсіянерка заплаціла сама, а астатняе ўзяла ў пазыку.

Жонка Слуцкага ў дэкларацыі дэпутата паказаная як пенсіянерка, якая атрымлівае пенсію ў суме 18 тысяч рублёў. Сам дэпутат указаў у дэкларацыі, што атрымаў за папярэдні год за 5 млн рублёў, гэта значыць, роўна свой заробак у Дзярждуме. Набыць дарагі аўтамабіль на свой заробак і сям’я, на здагадку следчых, не магла.

ТАА «Акорд Спецбуд», паводле звестак ФБК, толькі ў 2018 годзе перамагла ў тэндэры ў Маскве на суму 3,3 мільярда рублёў. Кампанія атрымала права адрамантаваць 300 тысяч квадратных метраў дарог у Цэнтральнай акрузе Масквы - асфальт, ходнікі і бардзюры. Акрамя гэтага, фірма перамагла ў конкурсе на капітальны рамонт некалькіх шматкватэрных дамоў у Маскве. Навальны звязвае выдадзены ўладальнікамі кампаніі крэдыт з тым, што Слуцкі можа быць пазашлюбным сынам яшчэ аднаго дэпутата, былога члена ўрада Масквы Уладзіміра Рэсіна. Рэсіна называюць «куратарам» будкомплекса расейскай сталіцы.

Раней Навальны знайшоў у Слуцкага:

Пентхаўс у элітным жылым комплексе «Кутузаўская Рыўера» ў даліне ракі Сетунь у Маскве (фармальна ён належыць непрацуючай жонцы дэпутата). Яго ўзводзіла кампанія дэвелапера Сяргея Палонскага, які адкрыта называў кватэру хабарам,

буйны надзел зямлі на Рублёўцы, які дэпутат арандаваў, але не ўказаў у сваёй дэкларацыі. Пасля выхаду расследавання ФБК дэпутат унёс пляц у дакумент.

Тры элітныя аўтамабілі марак Bentley і Mercedes, якія Слуцкі ніяк не мог набыць на свій заробак. За адным з гэтых аўтамабіляў налічвалася больш за 800 парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Адзін са знойдзеных Навальным аўтамабіляў, Майбах, у 2018 годзе знік з дэкларацыі Слуцкага: дэпутат паведаміў, што прадаў яго за 200 тысяч рублёў. У ФБК мяркуюць, што продаж быў фіктыўным. Як паказваюць фатаграфіі машыны, дэпутат прадаўжае на ёй ездзіць, нягледзячы на тое, што машына мае іншыя нумары.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках