19 красавiка 2024, Пятніца, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Севярынца і яшчэ некалькіх актывістаў аштрафавалі за абарону Курапатаў

12
Паўла Севярынца і яшчэ некалькіх актывістаў аштрафавалі за абарону Курапатаў
Фота: «Радыё Свабода»

Агульны штраф - $6018.

18 красавіка ў судзе Менскага раёна а 9 гадзіне раніцы пачаўся разгляд спраў абаронцаў Курапатаў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Першым асудзілі Піліпа Шаўрова. Суддзя А. Колабаў прызнаў актывіста вінаватым паводле двух артыкулаў КоАП - 17.1 «Дробнае хуліганства» і 23.4 «Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых абавязкаў», і аштрафаваў Піліпа Шаўрова на 40 базавых адзінак.

А 10 гадзіне пачаўся працэс над актывістам Валерам Рабцавым, ён абараняў сябе сам.

Справу разглядала суддзя Анжэліка Казлова. Валерыя Рабцава абвінавацілі ў «дробным хуліганстве» (арт.17.1 КаАП), якое ён нібыта ўчыніў 4 красавіка ва ўрочышчы Курапаты. Актывіст заяўляў хадайніцтва аб азнаямленні з матэрыяламі справы і аб выкліку сведкі.

Пасля перапынку Валерый Рабцаў распавёў у судзе, што ён прыехаў у Курапаты, каб даведацца, ці ёсць у арганізацыі «Заслаўе Буд Індустрыя» дазвол на знішчэнне крыжоў. Ён адзначыў, што не мог знаходзіцца фізічна аб 11.30 у месцы складання пратаколу, як гэта ў ім запісана. Валерый Рабцаў здымаў на тэлефон затрыманне людзей, але неўзабаве да яго падскочылі супрацоўнікі ў цывільным, выхапілі тэлефон, выдалілі відэа і скінулі налады да завадскіх. Рабцаў адзначае, што бачыў, як супрацоўнікі затрымлівалі актывістку Ніну Багінскую, Віталя Трыгубава. Да яго самога падышлі моўчкі ззаду, выбілі тэлефон, скруцілі, кінулі ў аўтобус. Хто круціў, актывіст не бачыў. Пасля гэтага яго пратрымалі дзевяць гадзін у пастарунку і потым адправілі на ІЧУ.

Сведкам выступіў супрацоўнік АМАП Віталь Атрасевіч. Ён сцвярджае, што тэхніка і крыжы былі абгароджаныя, Ніна Багінская легла на крыжы, у гэты час Рабцаў вёў здымку на агароджанай тэрыторыі. Калі супрацоўнікі міліцыі неслі Багінскую ў спецтранспарт, Рабцаў і Сабалеўскі сталі перашкаджаць затрыманню. Пасля гэтага Валерый быў затрыманы, а Сабалеўскі збег. Сам Віталь Атрасевіч браў удзел у затрыманні Валерыя Рабцава.

Аднак актывіст намагае, што ніякай агароджы не было. Ён заявіў хадайніцтва аб праглядзе відэа з месца здарэння, аднак суддзя адхіліла яго, бо невядома, хто яго здымаў, а самога Рабцава на ім няма.

Наступным у суд выклікалі Міхаіла Сабалеўскага. Ён сведчыць, што дакладна тэхніка не была агароджаная, а супрацоўнікаў у форме ён не бачыў. Калі пачалі затрымліваць Рабцава ён збег, бо спалохаўся людзей у цывільным адзенні.

Суддзя Анжэліка Казлова палічыла віну Валерыя Рабцава «даведзенай» і аштрафавала яго на шэсць базавых адзінак.

Справу супраць самога Міхаіла Сабалеўскага разглядаў суддзя Павел Жачко. Яго таксама, як і Валерыя Рабцава абвінавацілі ў «дробным хуліганстве». Актывіста аштрафавалі на 10 базавых адзінак.

Аб 11-й гадзіне пачаўся суд над 72-гадовай Нінай Багінскай. Судзіў яе Віктар Шаўцоў. Сама Ніна Багінская на суд не з'явілася. Разгляд адміністратыўнай справы на падставе арт.17.1 КоАП у дачыненні да яе перанесены на 26 красавіка.

А 14.00 пачаўся разгляд справы ў дачыненні да Змітра Дашкевіча. Яго абвінавачваюць на падставе двух артыкулаў - 17.1 і 23.4 КоАП. Справу разглядае Аляксей Кропачаў. Сведкам выступіў супрацоўнік міліцыі Шчарбакоў. Суддзя вызначыў, што Зміцер Дашкевіч вінаваты ў выстаўленых правапарушэннях і аштрафаваў яго на 50 базавых адзінак.

А 15 гадзіне пачаліся суды над лідарам «Маладога фронту» Дзянісам Урбановічам і актывістам Віталём Трыгубавым. Справу Дзяніса Урбановіча разглядае суддзя Анжэліка Казлова, а Віталя Трыгубава - Віктар Шаўцоў. Абодвух таксама абвінавачвалі на падставе двух артыкулаў КоАП - «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаванне службовай асобе». Супраць Віталя Трыгубава сведчыць зноў Шчарбакоў.

Суддзя аштрафавала Віталя Трыгубава на 20 базавых адзінак. Дзянісу Урбановічу суд вынес прысуд аб прызначэнні штрафу 50 базавых адзінак.

У суд даставілі лідара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца. Справу супраць яго разглядаў суддзя Колабаў. За 4 красавіка на яго таксама складзеныя два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях паводле тых жа артыкулаў, як і іншых абаронцаў Курапатаў. У зале суда Павел Севярынец сустрэўся з жонкай і сынам, якія прыехалі яго падтрымаць.

ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ У СУДЗЕ З ЖОНКАЙ І СЫНАМ. ФОТА ЯНА МІРОНЧЫКА

Нагадаем, 7 красавіка суддзя Павел Жачко арыштаваў Паўла Севярынца на 15 дзён.

На гэты раз актывіста зноў прызналі вінаватым, аднак пакаралі штрафам 50 базавых адзінак.

А 16:30 суддзя Аляксей Кропачаў разгледзеў справу ў дачыненні да Валянціны Яроменак. Жанчыну абвінавачваюць на падставе арт.17.1 і 23.4 КоАП. Яе таксама аштрафавалі - на 10 базавых.

Нагадаем, раніцай 4 красавіка стала вядома, што ў Курапатах прадстаўнікі Бараўлянскага спецыяльнага лясгаса масава знішчаюць крыжы. Абаронцаў мемарыяла, якія абурыліся такімі дзеяннямі, супрацоўнікі міліцыі пачалі масава затрымліваць. Некаторых актывістаў пасля ўтрымання ў УУС Менскага раёна змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках