23 красавiка 2024, aўторак, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Капітан юнацкай нацыянальнай каманды Беларусі ўвайшоў у сімвалічную зборную пачаткоўцаў OHL

Капітан юнацкай нацыянальнай каманды Беларусі ўвайшоў у сімвалічную зборную пачаткоўцаў OHL
УЛАДЗІСЛАЎ КАЛЯЧОНАК
ФОТА: HOCKEY.BY

Беларускі хакеіст выступае за каманду «Флінт Файрбердс».

Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак увайшоў у першую сімвалічную зборную пачаткоўцаў хакейнай лігі Антарыа (OHL), паведамляе tut.by са спасылкай на ontariohockeyleague.com.

Галасаванне за кандыдатаў у сімвалічную зборную лігі праводзілася сярод генеральных мэнэджэраў каманд.

Першапачаткова за гульцоў галасавалі па амплуа ў іх канферэнцыях. За першае месца налічваецца 5 балаў, за другое - 3, за трэцяе - 1. Гульцы, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў у кожным амплуа, увайшлі ў выніковы бюлетэнь, які затым быў разасланы ўсім 20 камандам.

17-гадовы Уладзіслаў Калячонак цяперашні сезон у хакейнай лізе Антарыё пачынаў у камандзе «Лондан Найтс», дзе адыграў усяго 1 матч і зарабіў 1 (0+1) дзейсны бал. Затым беларус перабраўся ў «Флінт Файрбердс», дзе ў 53 паядынках набраў 29 (4+25) балаў пры 44 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-23».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках