25 красавiка 2024, Чацвер, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаяцель Нотр-Дама прапанаваў пабудаваць побач з ім часовы сабор

4
Настаяцель Нотр-Дама прапанаваў пабудаваць побач з ім часовы сабор
ФОТА: DAN KITWOOD/GETTY IMAGES

З ягоных слоў, такі ўчынак меў бы сімвалічнае значэнне.

Настаяцель сабора Парыжскай Божай Маці Патры Шавэ ў інтэрв'ю французскаму тэлеканалу CNews прапанаваў узвесці часовы драўляны сабор на плошчы побач з будынкам Нотр-Дама, што перажыў пажар, паведамляе РБК.

З ягоных слоў, у гэты часовы сабор тады маглі б прыходзіць вернікі і турысты.

«Мы не можам проста сказаць, што Нотр-Дам закрыюць на пяць гадоў і на гэтым усё, - сказаў Шавэ. - Я задаюся пытаннем, ці не можам мы пабудаваць часовы сабор?» «Я б хацеў, каб гэтае месца было прыгожым... трохі сімвалічным і прывабным», - дадаў ён.

Са слоў Шавэ, гэтую ідэю таксама падтрымала мэр Парыжа Ганна Ідальга, якая пагадзілася вылучыць частку плошчы перад пашкоджаным Нотр-Дамам для часовага сабора.

Раней Шавэ казаў, што Нотр-Дам будзе зачынены для наведвальнікаў на працягу пяці-шасці гадоў, а прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў за гэты час скончыць яго рамонт.

Макрон таксама абвясціў пра міжнародную фандрайзінгавую кампанію. Паводле звестак RTL, за паўтара дня на аднаўленне сабора сабралі €1 млрд ахвяраванняў.

Пажар пачаўся ў Нотр-Дам-дэ-Пары ўвечары 15 красавіка, на тое, каб патушыць сабор, спатрэбілася больш за 12 гадзін. Падчас пажару ў Нотр-Дам-дэ-Пары абрынуўся шпіль і дах, аднак большасць рэліквій удалося выратаваць.

Праваахоўныя органы мяркуюць, што прычынай пажару стала кароткае замыканне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках