23 красавiка 2024, aўторак, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеную ва Украіне надмагільную пліту Яна Баршчэўскага перадалі храму

4
Знойдзеную ва Украіне надмагільную пліту Яна Баршчэўскага перадалі храму
ФОТА: SVABODA.ORG

Знаходка надмагільнай пліты стала сапраўднай сенсацыяй для беларусаў.

Знойдзеную ва Украіне надмагільную пліту вядомага беларуска-польскага пісьменніка XIX стагоддзя Яна Баршчэўскага (1794 - 1851) перадалі на захоўванне мясцоваму рымска-каталіцкаму касцёлу, інфармуе “Радые Свабода”. Яе знайшоў на сваім двары жыхар пасёлка Чуднава Жытомірскай вобласці, калі капаў траншэю. Чыгунная пліта доўгі час ляжала, пакуль не сцерлася іржа і не стаў бачны надпіс. Мужчына перадаў знаходку Саюзу палякаў, а той - касцёлу.

Было вядома, што Ян Баршчэўскі, адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры, аўтар твору «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», у апошнія гады жыцця жыў у Чуднаве. Але знаходка надмагільнай пліты стала сапраўднай сенсацыяй. Збіраюцца сродкі на рэстаўрацыю, пасля якой вырашаць, дзе ж яе ўсталююць (хутчэй за ўсё каля храма). Мясцовыя ўлады збіраюцца запрасіць на мерапрыемства прадстаўнікоў з Беларусі і Польшчы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках