19 красавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэць гарэлкі ў Расеі падробленая

15
Трэць гарэлкі ў Расеі падробленая

Расалкагольрэгуляванне правяло праверку гарэлкі на расейскім рынку.

Трэць усёй гарэлкі на расейскім рынку, якую ў 2018 годзе праверыла Расалкагольрэгуляванне, была падробкай. Гэта вынікае з матэрыялаў, апублікаваных на сайце ведамства. Летась яно таксама праводзіла праверкі этылавага спірту і іншай алкагольнай прадукцыі - сярод іх доля кантрафакту склала 47,5 адсоткі, паведамляе lenta.ru.

У агульнай складанасці летась ведамства пры падтрымцы праваахоўных органаў правяло блізу шасці тысяч праверак і выявіла звыш шасці тысяч парушэнняў. У 2018 годзе на пастанову суда было знішчана больш за 14,2 мільёна літраў нелегальнай алкагольнай прадукцыі - гэта 1,7 разы больш, чым у 2017-м.

У 2018 годзе ў Расеі на 4,6 адсоткі выраслі продажы алкаголю, аднак яго доля ў аб'ёме тавараў паўсядзённага спажывання ў грашовым выразе скарацілася. Рост паказалі амаль усе катэгорыі алкаголю, акрамя гарэлкі.

У канцы студзеня стала вядома пра павышэнне коштаў расейскімі імпарцёрамі алкаголю з пачатку года. У некаторых выпадках рост склаў 20 працэнтаў. Асноўнай прычынай гэтага стала павышэнне ПДВ з 1 студзеня 2019 года да 20 працэнтаў, увядзенне з I квартала памаркавага ўліку, а таксама рост расцэнак на лагістыку і паслабленне рубля.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках