25 красавiка 2024, Чацвер, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыхільнікаў Парашэнкі і Зяленскага плануюць падзяліць на стадыёне

14
Прыхільнікаў Парашэнкі і Зяленскага плануюць падзяліць на стадыёне

Адпаведныя захады прадугледжваюцца, каб не было боек.

Прыхільнікаў кандыдатаў у прэзідэнты Украіны Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Зяленскага падчас дэбатаў на НСК Алімпійскі з меркаванняў бяспекі размесцяць у розных зонах.

Пра гэта на брыфінгу ў чацвер, 18 красавіка, заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак, паведамляе Укринформ.

«Паводле апошніх дамоўленасцяў аб правядзенні саміх дэбатаў і размяшчэнні прыхільнікаў аднаго і другога боку, з апошніх узгадненняў, наколькі ў нас ёсць інфармацыя, яны ўсё ж будуць падзеленыя», - падкрэсліў Шкірак.

У сваю чаргу дарадца міністра ўнутраных спраў Іван Варчанка папрасіў каманду Парашэнкі і Зяленскага папярэдзіць сваіх прыхільнікаў пра недапушчальнасць прымянення сілы падчас дэбатаў.

«Дэбаты - гэта інтэлектуальны паядынак, а не вялікая бойка на стадыёне. Настройвайце сваіх прыхільнікаў быць законапаслухмянымі, талерантнымі адзін да аднаго, каб, нарэшце, атрымаць задавальненне ад дзеяння», - сказаў Варчанка.

МУС Украіны чакае, што на НСК Алімпійскі будуць прысутнічаць блізу 60 тысяч грамадзян. За правапарадкам будуць сачыць 10 тысяч праваахоўнікаў.

Нагадаем, што 16 красавіка каманды кандыдатаў у прэзідэнты Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Зяленскага заключылі трохбаковае пагадненне аб арэндзе плошчы з НСК Алімпійскі на 19 красавіка. Дэбаты пачнуцца а 19:00.

Другі тур выбараў адбудзецца 21 красавіка. Украінцы будуць выбіраць паміж дзейным кіраўніком дзяржавы Пятром Парашэнкам і шоўмэнам Уладзімірам Зяленскім.

Паводле апошніх апытанняў, Зяленскага гатовыя падтрымаць 73% украінцаў, а Парашэнку - 23%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках