19 красавiка 2024, Пятніца, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Думаю, Лукашэнка будзе выглядаць, як пабіты сабака»

49
«Думаю, Лукашэнка будзе выглядаць, як пабіты сабака»

Новых ідэй ў дыктатара няма.

Палітыкі і эканамісты пракаментавалі пасланне, паведамляе udf.by са спасылкай на «Беларускі партызан».

Рыгор Кастусёў, старшыня Партыі БНФ:

- Нічога новага не чакаю: пачуем усё тое, што чуем ужо 25 гадоў, толькі ў новай інтэрпрэтацыі.

Што для Лукашэнкі з'яўляецца новымі выклікамі? Я занепакоены выклікамі для Беларусі, якія, на жаль, не выклікаюць патрэбнай трывогі ў Лукашэнкі. Я кажу пра пагрозы з боку Крамля, якія як снежны ком нарастаюць: гэта і з'яўленне новых антыбеларускіх сайтаў, пасол Бабіч прыцягнуў у якасці памочнікаў цэлую групоўку спецыялістаў у пераваротах, якія працавалі ў свой час у Крыме, - вось гэта выклікі. Магчыма, Лукашэнка і разумее пагрозу гэтых з'яў, але нічога не можа супрацьпаставіць дзеянням Крамля, якія нясуць пагрозу для нашай краіны.

Думаю, Лукашэнка заўтра будзе выглядаць як пабіты сабака. А хто ў гэтым вінаваты? У гэтым вінаваты сам Лукашэнка, які за 25 гадоў прывёў нас пад поўную залежнасць Крамля. І самыя актыўныя спробы вырвацца з мядзведжых абдымкаў не прыносяць поспеху: Лукашэнка працягвае здаваць нашу краіну.

Мечыслаў Грыб, старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання:

- Думаю, будзе ўсё, як заўсёды. Фактычна, нічога новага не чакаю, бо ўладам няма чаго сказаць.

А новыя выклікі, якія зыходзяць ад Расеі, - вынік памылак пры вызначэнні замежнапалітычнага курсу дзяржавы. На сцэну нарэшце павінны выйсці аўтары і выканаўцы «саюзнай дзяржавы». Пара паказаць народу сваіх герояў.

Думаю, традыцыйна прагучаць абяцанні «ўсім па пяцьсот», магчыма, Лукашэнка назаве некаторыя складанасці, магчыма, назаве даты правядзення «выбараў», калі іх так можна назваць.

Вадзім Ёсуб, старшы аналітык Альпары:

- Абсалютна нічога не чакаю. Калі не памыляюся, апошнія два пасланні былі цалкам пазбаўлены якога-небудзь эканамічнага зместу. Думаю, заўтра будзе пераважаць палітыка (парламенцкія і прэзідэнцкія выбары, стасункі з Расеяй), а наконт эканамічнай парадку дня не будзе сказана нічога. З адной простай прычыны: ніякіх прарыўных развязанняў, новых прынцыповых ідэй у кіраўніцтва краіны няма. Кіраўніцтва Беларусі ўпэўненае, што эканамічная мадэль адбудаваная і, хоць вялікіх поспехаў не зафіксавана, мяняць нічога не трэба, рукамі чапаць не трэба. Магчыма, пройдуць крыху па кароўнікам або каровам, але тое, чаго чакае краіна: змен, структурных рэформаў, развязання праблем стратных дзяржаўных прадпрыемстваў - нічога мы не пачуем.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках