18 красавiка 2024, Чацвер, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адключэнне ад SWIFT: Расея рыхтуецца да найгоршага

22
Адключэнне ад SWIFT: Расея рыхтуецца да найгоршага

Задача зніжэння страт ад санкцый ЗША для РФ невыканальная.

Расея нясе страты ад санкцый ЗША. Адна з пагроз для РФ з боку Амерыкі - адключэнне ад сістэмы міжнародных разлікаў SWIFT. Імавернасць такога сцэнару захоўваецца, кажуць экспэрты. Пры гэтым яны канстатуюць, што задача дэдалярызацыі расейскай эканомікі ў цяперашніх умовах невыканальная, піша gazeta.ru.

Расейская аплатная сістэма ўсё менш залежыць ад міжнароднай інфраструктуры, радуюцца чыноўнікі. Так, з 2016 да 2018 год колькасць здзейсненых праз сэрвісы айчыннай аплатнай сістэмы аперацый вырасла з 25 да 54%, заявіла Ала Бакіна, дырэктарка дэпартамента нацыянальнай аплатнай сістэмы Банка Расеі, выступаючы на канферэнцыі «Аплатная індустрыя: практыка і трансфармацыя».

Адключэнне Расеі ад сістэмы міжнародных разлікаў SWIFT - адная з мер, якую прадугледжвае новы пакет санкцый супраць Расеі. Пагроза гэтая цалкам рэальная. Выпадкі адключэння асобных краін ад сэрвісаў SWIFT ужо былі. Напрыклад, у 2017 годзе гэтая мера была ўжытая ў дачыненні да Паўночнай Карэі, а раней, у 2012 годзе, ад сэрвісаў SWIFT быў адключаны Іран.

Падставай для адключэння ў абодвух выпадках паслужыла спецыяльная рэзалюцыя ААН. Выконваючы гэтую дырэктыву, выканаўчы орган SWIFT правёў адключэнне банкаў гэтых краін ад сістэмы правядзення аплат.

Пры гэтым амаль за пяць гадоў, цягам якіх Расея знаходзіцца пад санкцыямі з боку Дзярждэпу ЗША, у нашай краіне была створаная сістэма ўнутраных плацяжоў кампаній і фізічных асоб, была створана нацыянальная сістэма аплатных картак, у якой працуе расейская картка «Мір». І яе ўжо нават пачалі прымаць за мяжой.

«Сёння магчымасць афіцыйнага адключэння Расеі таксама існуе, хоць я ацэньваю імавернасць гэтага кроку, як вельмі нізкую. Расея паказвае вялікі аб'ём аперацый праз сістэму SWIFT, РФ уваходзіць у дваццатку найбуйнейшых карыстальнікаў», - заявіў «Газета.Ru» намеснік старшыні падкамітэту аплатных сістэм і інфармацыйнай бяспекі Гандлёва-Прамысловай палаты Цімур Аітаў.

Так, паводле ягоных слоў, расейскі трафік SWIFT расце хутчэй, чым у іншых удзельнікаў сістэмы. Акрамя таго, пры адключэнні пагаршаецца рэпутацыя SWIFT як міжнароднай арганізацыі.

«Але імавернасць адключэння Расеі ад плацяжоў ад ўсяго вонкавага свету далёка не нулявая», - прызнае Цімур Аітаў.

Так, апошні выпадак увядзення санкцый супраць расейскага - венесуэльскага банка «Еўрафінанс Маснарбанк» выразна дае нам зразумець, што расейскія кампаніі-правайдэры пад пагрозай таго, што ЗША ўвядуць санкцыі супраць іх, нагадаў Цімур Аітаў.

Нагадаем, «Еўрафінанс Маснарбанк» трапіў пад амерыканскія санкцыі за сувязь з дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Венесуэлы PDVSA, супраць якой раней мінюст ЗША увёў абмежавальныя меры. Прыпыненне сяброўства «Еўрафінанс Маснарбанка» ў аплатных сістэмах Visa і MasterCard пацягнула за сабой блакаванне карт Visa і MasterCard, выпушчаных гэтым банкам як за мяжой, так і на тэрыторыі РФ.

Пры гэтым, паводле слоў Цімура Аітава, магчымы таксама варыянт не адключэння Расеі ад сістэмы міжнародных разлікаў, а варыянт «мяккага сабатажу», які будзе ў тым, што праца ключавых сістэм будзе запавольвацца.

У выніку плацяжы будуць апрацоўвацца не ў аўтаматычным, а ў ручным рэжыме і разлікі будуць праходзіць вельмі доўга.

«Цяпер ужо вельмі цяжка ўявіць, што нейкі разлік можа «завіснуць» на тры дні або на цэлы тыдзень, хоць яшчэ гадоў 15 таму папулярная была такая прымаўка - «вашы грошы ў дарозе». А сёння мы ўжо звыклі да таго, што нават грошы з карткі на картку ў кожным пункце Расеі пералічваюцца імгненна», - жартуе Цімур Аітаў.

Пры гэтым выканаць іншую амбіцыйную задачу - дэдалярызацыі расейскай эканомікі - будзе складана, прызнаюць экспэрты.

«За апошнія паўгода з'явіўся шэраг новых тэндэнцый, некаторыя з якіх трохі насцярожваюць. Практычна прыпыніўся трэнд на дэвалютызацыю дэпазітаў кліентаў-рэзідэнтаў. У першым квартале 2019 года прырост сродкаў на рахунках кліентаў быў рэкордным і склаў блізу $11 млрд, з іх $5,8 млрд прыпадае на юрыдычныя асобы і $5,5 млрд на фізічныя асобы», - заяўляла першая намесніца старшыні ЦБ Ксенія Юдаева на форуме «Скарбніа- 2019».

Пры гэтым ЦБ нават дапусціў узмацненне жорсткасці патрабаванняў да банкаў аб валютных укладах.

Са слоў аналітыка «БКС Прэм'ер» Антона Пакатовіча,

Банк Расеі ўстурбаваны разваротам трэнду дэдалярызацыі расейскай эканомікі.

«Дзель сродкаў кліентаў у валюце ў сукупных пасіве банкаў у лютым дасягнула ўзроўню 18,4%, перавысіўшы сярэдні ўзровень 2018 гадоў у 18%. Асноўны ўклад у рост гэтага паказчыка ўнеслі павелічаныя аб'ёмы валютных сродкаў арганізацый на разліковых і іншых рахунках, а таксама аб'ёмы валютных укладаў фізічна асоб», - тлумачыць ён.

Паводле ягоных слоў, дзеянні як карпаратыўнага сектара, так і фізічных асоб выкліканыя асцярогамі за ўстойлівасць расейскай валюты і рублёвых актываў агулам.

«Банку Расеі ў найбліжэйшай перспектыве наўрад ці ўдасца «выправіць» негатоўнасць расейскай эканомікі да рэальных працэсаў дэдалярызацыі», - кажа Пакатовіч.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках