18 красавiка 2024, Чацвер, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта абсурд»: гомельцы налічылі лішніх 120 рублёў за электраэнэргію і патрабуюць чэкі за тры гады

10
«Гэта абсурд»: гомельцы налічылі лішніх 120 рублёў за электраэнэргію і патрабуюць чэкі за тры гады

«Энэргазбыт» адмаўляецца вярнуць пераплаты.

«Папрасіла «Энэргазбыт» вярнуць 120 з гакам рублёў, якія мы пераплацілі за электрычнасць. Там сказалі, што для гэтага патрэбныя квітанцыі аб аплаце за ўвесь час, што мы плацілі больш», распавяла журналістам жыхарка Гомеля. У «Гомельэнэрга» сказалі, што яны дзейнічаюць згодна з законам, а вяртанне грошай без дакумента, які пацвярджае аплату, немагчымае.

У рэдакцыю tut.by звярнулася жыхарка Гомеля, у якой узнікла праблема з вяртаннем пераплаты за электрычнасць.

- «Гомельэнэрга» выстаўляў нам рахункі за свае паслугі з улікам таго, што ў нашай кватэры нібыта ніхто не прапісаны. Але ў ёй увесь час быў прапісаны адзін чалавек. Калі на прадпрыемстве гэта высветлілі, зрабілі пераразлік. Атрымалася, што я пераплаціла 120 з гакам рублёў, - распавядае ўладальніца жылля. - Я прасіла, каб нам вярнулі гэтыя грошы гатоўкай альбо перавялі на рахунак іншай кватэры.

На сваю просьбу гомелька атрымала адмову. Ёй растлумачылі, што для вяртання грошай патрэбныя чэкі аб аплаце электрычнасці за ўвесь тэрмін, за які яна хоча вярнуць пераплаты. Таксама можна даць выпіску з карт-рахунку аб гэтым плацяжы з расшыфроўкай тыпу плацяжу, датай і сумай.

- Хіба гэта законна? І што рабіць у такім выпадку? - задае пытанні жанчына. - Гэта ж абсурд, я ж не абавязаная цягам трох гадоў захоўваць чэкі. Для чаго ім чэк, калі ўласнік кватэры звяртаецца да іх з патрабаваннем вярнуць пераплаты? Гэта ж з віны арганізацыі адбылося: яны не бачылі, што ў кватэры прапісаны чалавек, і налічвалі больш.

Журналісты звярнуліся ў «Гомельэнэрга», каб там пракаментавалі сітуацыю, якая склалася. На прадпрыемстве сказалі, што яны дзейнічаюць згодна з законам.

- Згодна з пунктам 14 аб парадку разліку і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, калі абанент унёс большую плату, чым фактычна спажылі электрычнасці, яму могуць вярнуць грошы пасля заявы на ягоны банкаўскі рахунак. Але для гэтага ён павінен падаць у філіял «Энэргазбыт» чэкі або квітанцыі аб аплаце, - растлумачылі на прадпрыемстве. - Калі такога дакумента няма, то мы не можам вярнуць грошы.

У «Гомельэнэрга» сказалі, што калі чэкаў няма, чалавеку могуць пайсці насустрач і залічыць суму пераплаты ў кошт будучых плацяжоў за электрычнасць або ацяпленне. Іншых варыянтаў няма.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках