20 красавiка 2024, Субота, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Продаж кватэр у Менску знізіўся на 32%

17
Продаж кватэр у Менску знізіўся на 32%

Жыллё ў сталіцы становіцца беларусам не па кішэні.

Падаражанне менскіх кватэр, а разам з ім і падаражанне крэдытаў на іх куплю прывялі да адтоку пакупнікоў са сталічнага рынку, якія ўсё больш пачалі пераарыентоўвацца на прыгарад, піша «Ежедневник».

Паводле звестак Нацыянальнага кадастравага агенцтва, у першым квартале 2018 гадоў ў Менску было ўкладзена 4474 угоды аб куплі-продажы кватэр. У аналагічным перыядзе гэтага года такіх ўгод было ўсяго 3082, што на 32,2% ніжэй за паказчык папярэдняга года. На думку рыэлтараў, адтоку пакупнікоў са сталічнага рынку спрыяла як падаражанне кватэр, так і падаражанне крэдытаў, умовы выдачы якіх сталі больш жорсткімі.

Са звестак аддзела кансалтынгу і аналітыкі агенцтва нерухомасці «Твая сталіца», кошты кватэр на другасным рынку жылля Менска выраслі з 2017 года на 15%. Пры гэтым стаўкі за крэдыты ў некаторых банкаў выраслі за апошнія месяцы на некалькі адсоткаў, адначасова з узмацненнем жорсткасці ўмоў выдачы. З улікам таго, што і даходы насельніцтва ўпалі, калі пералічваць у даляры, то ўсе гэтыя чыннікі прывялі да сур'ёзнага адтоку пакупнікоў з рынку і найперш тых, хто разлічваў на крэдытныя сродкі.

Калі яшчэ восенню мінулага года дзель пакупнікоў другаснага рынку з крэдытнымі сродкамі складала прыблізна 35%, то сёння яна апусцілася да 18%.

Істотнае зніжэнне попыту ў «Тваёй сталіцы» адзначаюць і на новабудоўлі.

«У сітуацыі росту коштаў і ўскладнення крэдытавання, усё больш пакупнікоў звяртаюць увагу на прыгарадныя новабудоўлі, - заявіла кіраўніца «Твая сталіца - Навабудцэнтр» Наталля Жалова. - Розніца ў кошце з Менскімі кватэрамі часам бывае настолькі значнай, што на кошт кватэры ў сталіцы можна купіць кватэру з аздабленнем у прыгарадзе і ў дадатак, аўтамабіль».

На думку Наталлі Жаловой, за апошнія 5 гадоў, стаўленне пакупнікоў да прыгарадных новабудоўляў вельмі змянілася. Калі раней раён вайсковага гарадка ва Уруччы выклікаў пытанні, то цяпер, дзякуючы добраму транспартнаму злучэнню, ужо і Калодзішчы многімі ўспрымаюцца як ўскраіна Менска, а не прыгарад. А дзякуючы развітай інфраструктуры, усё больш пакупнікоў звяртае ўвагу не толькі на Прылукі, але і Фаніпаль.

Зрэшты, калі звярнуцца да звестак НКА, то бачна зніжэнне попыту на кватэры не толькі ў Менску, але і ў г.Фаніпаль (з 38 у 1 кв. 2018 да 29 у 1кв. 2019 гады), і ў Калодзішчах (з 23 да 18 ), і ў іншых прыгарадах. Іншымі словамі, калі попыт пакупнікоў і пераарыентуецца на прыгарад, то выключна на новабудоўлі, у той час як другасны рынак жылля сталічных прыгарадаў, таксама асядае.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках