28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі затрыманы беларускі бізнэсовец Аляксей Хоцін

13
У Расеі затрыманы беларускі бізнэсовец Аляксей Хоцін
Аляксей Хоцін

Галоўны акцыянер банка «Югра» затрыманы паводле артыкула «растратa».

Беларускі прадпрымальнік, галоўны акцыянер банка «Югра» Аляксей Хоцін затрыманы ў рамках расследавання справы аб крадзяжы 7,5 млрд рублёў. Пра гэта ў пятніцу паведамілі ў Следчым камітэце Расеі, паведамляе «Радыё Свабода».

Распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб растраце. У следчых мерапрыемствах удзельнічалі супрацоўнікі ФСБ і МУС Расеі.

Нагадаем, у ліпені 2017 года Банк «Югра», які ўваходзіў у сотню найбуйнейшых крэдытных арганізацый Расеі паводле аб'ёмаў актываў, у пятніцу пазбавіўся ліцэнзіі. Перад гэтым Цэнтрабанк увёў у ім вонкавае кіраванне. У банку гэтую пастанову назвалі незаконнай. Скасаваць яе запатрабавала як кіраўніцтва крэдытнай арганізацыі, так і Генеральная пракуратура Расеі, у якой заявілі, што банк не парушаў свае абавязанні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках