Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце ў Беларусі пройдзе дождж
7- 19.04.2019, 13:26
- 18,052
У нашай краіне назіраецца дэфіцыт ападкаў.
У гэтыя выходныя чакаецца няўстойлівае з кароткачасовымі дажджамі надвор'е, піша tut.by.
20 красавіка ўночы надвор'е яшчэ будзе вызначаць вобласць падвышанага ціску, так што будзе без істотных ападкаў, раніцай і ўдзень пераважна на паўночна-ўсходняй палове нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе 0… +6°С, максімальная тэмпература ўдзень будзе знаходзіцца ў межах ад +10°С на паўночным усходзе да +18°С на паўднёвым захадзе рэспублікі.
У нядзелю атмасферны фронт абумовіць на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе +1… +7°С, максімальная тэмпература ўдзень +11… +17°С.
У панядзелак, 22 красавіка, з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўночы ў асобных раёнах на поўдні Берасцейскай вобласці магчымыя кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе 0… +7°С, максімальная тэмпература ўдзень +13… +18°С.